Гродзенец мяняў у банку 1000 еўра, а выявілася, што гэта 1000 долараў Зімбабве
28.05.2020 09:22
—
Разное
|
У Гродне выявілі рэдкую фальшыўку / grodnonews.by Рэдкая фальшыўка трапіла ў рукі да гродзенскіх экспертаў: умельцы ператварылі 1000 зімбабвійскіх долараў у 1000 еўра. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА 65-гадовы гродзенец прыйшоў у банк, каб абмяняць купюру ў 1000 еўра. Супрацоўніца банка засумнявалася ў сапраўднасці банкноты і паведаміла пра гэта ў міліцыю. Праваахоўнікі забралі купюру на экспертызу. Спецыялісты выявілі, што перад імі купюра рэзервовага банка Зімбабвэ наміналам 1000 долараў узору 2007 года. Фальшываманетчыкі з дапамогай кам'ютарнай тэхнікі перарабілі на банкноце назву банка і валюты, а таксама некаторыя малюнкі. Уладальнік купюры распавёў, што яна дасталася яму некалькі гадоў таму ў спадчыну ад бацькі. Мужчына не здагадваўся, што грошы могуць быць фальшывымі. Дарэчы, за апошнія тры гады гродзенскім экспертам толькі адзін раз траплялі на праверку зімбабвійскія долары. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне выявілі рэдкую фальшыўку / grodnonews.by Рэдкая фальшыўка трапіла ў рукі да гродзенскіх экспертаў: умельцы ператварылі 1000 зімбабвійскіх долараў у 1000 еўра....
|
|