«Мы са страху проста ўцяклі». Почему белорусские писатели в бане подглядывали за Янкой Купалой. 21.by

«Мы са страху проста ўцяклі». Почему белорусские писатели в бане подглядывали за Янкой Купалой

30.05.2020 13:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гісторыя пад нагамі. Маштабная рэканструкцыя парка імя Янкі Купалы папоўніла фонды аднайменнага музея. Прайсці міма унікальных артэфактаў пры пракладцы камунікацый музеязнаўца, экскурсавод і гісторык Павел Каралёў не змог.


Вынік – экспазіцыя ўзбагацілася на дзесяткі цікавых рэчаў! Падрабязнасці ў праграме «Минск и минчане».

Павел Каралёў, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы:
У гэтым месцы ўсё мае мэмаріальную каштоўнасць. Тут жыў Янка Купала – ёсць рэчы, якія знаходзілі непасрэдна каля дома Янкі Купалы. Тут жыў Дзмітрый Полазаў – знакаміты да вайны мастак, жылі браты Луцкевічы.


Дык якім жа знаходкам пашчасціла ўбачыць свет?

Павел Каралёў:
Гэта посуд, талеркі, штамп. Весь посуд даваенны. Вельма шмат ёсць аптэкарскіх бутэльчыкаў маленькіх, ёсць немала таксама падкоў. І вельмі прыгожы узор кафелю. Гэта кафлі ад печкі – прыгожыя ўзоры, падобна, што 19 ст. І таксама пячатка фабрыкі па вырабу кафла Эпштэйна. Ён вельмі знакаміты ў Мінску.


Такія узоры характэрны менавіта для гэтай часткі старога Менска. Нават цяжка ўявіць сабе, але некалі тут быў цэлы шчыльна забудаваны раён, які, на вялікі жаль, не захаваўся.


Павел Каралёў:
На трэці дзень вайны гэты раён быў знесены. Была бамбёжка вельмі страшная, і ў рэшце рэшт большая частка гэтага раёна згарэла. На жаль, мінчане не ведаюць, што тут калісьці знаходзілася некалькі вуліц, тут былі драўляныя забудовы. У кожнага быў свой агарод, сад. І вот памяткі рэшткі удалось адшукаць зараз.



А якія таямніцы так і застануцца у недрах парка?

Павел Каралёў:
Я зараз знаходжуся на сцежцы. Але пад сцежцэй знаходзяцца падмуркі дамоў, якія былі пабудаваны ў канцы 19 ст., і гэта былі дамы Луцкевічаў. Луцкевічы – вельмі знакамітыя людзі. Іван і Антон – стваральнікі калісьці першай беларускай газеты, і фактычна адраджэнне беларускае звязана з імі. Яны жылі па суседству с Купалам. Праўда, на той момант Янка Купала тут яшчэ не жыў – ён паселіцца нямножка пазней. Падмуркі, зваязаныя з гэтымі людзьмі, не меньш каштоўныя. Удалося зберагчы гэтую памятку. Прыйшлося рыць траншэі, каб пракласці кабеля. Удалось дамовіцца, каб гэта месца абышлі. Такім чынам гэтыя падмуркі захаваны. Я вельмі садзяюся, што, можа быць, праз нейкі час можна будзе зрабіць такія межы гэтых падмуркаў – абазначыць камнямі ці платкай. Што тут знаходзяцца, сапраўды, не менш важнае месца.


Неўзабаве вялізны камень з абазначэннем, перанесены падчас работ, вернецца «дамоў» – туды, дзе некалі, сапраўды, жылі браты Луцкевічы. Вось толькі пытанне: як гісторыя звяла знакамітых дзеячаў нашай краіны з вялікім паэтам?



Павел Каралёў:
Янка Купала прыходзіць дадому і піша такія радкі: «Умірая, трымаючы тое, што лепей смерць фізічная, чым незаслужанная смерць палітычная». І ён робіць пробу самагубства. І мама Янкі Купалы, жонка, якія пачулі, што штосьці здарылася, – мама хуценька пабежала да доктара. Іменна сюды, дзе стаялі дамы Луцкевічаў, і там жыў Стэфан Луцкевіч – трэці брат. Запрасілі Купалу ў Вільню – фактычна зрабілі кар’еру ў некім сэнсе. А трэці брат уратавал жыцце нашага песняра.


Калі неяк будзеце шпацыраваць па адноўленаму парку, то не зможаце не заўважыць неверагодна вялізнае дрэва – серабрыстую таполю, якая працягвае гісторыю сям'і Луцкевічаў.


Павел Каралёў:
Цікава тое, што у парку было некалькі вуліц. І зараз мы знаходзімся на вуліцы, якая называлась Хрышчынская – у вайну называлася Кастрычніцкая. Пасля гэта была вуліца Садовая.

І на гэтым перакрыжаванні Садовай і Кастрычніцкай знаходзіцца зараз дрэва – вялікая белая таполя. Гэта дрэва даваеннае. Цікава тое, што ў яго ёсць свая гісторыя і назва. Гэта Дзюннікавая таполя. Дзюннік – так называлі яго ў сям’і.

Гэта Эдуард, хлопчык, сваяк Луцкевічаў. Эмілія Луцкевіч жанілася за Алесем Александравым Шабунем. І Дзюня – Эдуард Шабуня – вылоўлівае ў Свіслачы дрэўцэ невялікае, прыносіць у сям’ю. Сям’я вырашыла, што гэта яблыня. Пасадзілі. Але праз час яны пабачылі, што гэта не яблыня, а таполя. І вось гэтае дрэва было доўгі час напамінам пра тое месца, дзе стаялі дамы Луцкевічаў.


Ёсть у парку яшчэ адно знакавае месца – менавіта пра яго ходзіць нямала баек и легенд.


Павел Каралёў:
Тут калісці размяшчаліся лазні. Сапраўдныя, дзвухпавярховыя – вялікі будынак. Гэта былі лазні Плаўскага – уласніка. Трэба казаць, што гэтыя лазні нават зберагліся і ў вайну, але пасля вайны, дзейсьці ў канцы 50-ых гадоў былі знесены. З гэтым будынкам была звязана свая гісторыя. Справа ў тым, што гэтыя лазні знаходзіліся насупраць дома Янкі Купалы. І, канешна, беларускія пісьменнікі, паэты вельмі хацелі пабачыць Купалу – зорку. Лепшая пазіцыя, каб пабачыць, гэта былі лазні. І Пімен Панчанка – народы пісьменнік Беларусі пакінуў такія ўспаміны, што: «Мы часцей, чым у тым была патрэба, хадзілі памыцца ў гэтую лазню, спадзяючыся, што пабачым Купалу насупраць у сваем доме».


Ёсць гісторыя, што Пімена Панчанку спыніла жонка Янкі Купалы і казала: «Хлопчыкі, вы, напэўна, паэты, пісьменнікі. Пачакайце, зараз Янка Купала дамоецца і прыйдзе да вас». І Пімен Панчанка нагадвае, што: «Мы са страху проста ўцяклі».



Падмуркі гэтых лазняў Павел Каралеў бачыў гэтай зімой на свае вочы. Але так, як і дом Лучкевічаў, яны былі зноўку засыпаны зямлей. Гісторык спадзяецца, што тут усё ж такі з’явіцца шыльда у гонар знакамітых будынкаў. Ушаноўвае памяць аб тых часах яшчэ адзін сведка.




Павел Каралёў:
Побач з музеем Янкі Купалы расце вельмі высокае і вялікае дрэва. Гэта ўжо другая таполя. У Купалы ёсць верш «Дзве таполі» – гэта вельмі сімвалічна. І цікава, што раней падобная таполя расля на падворыке Янкі Купалы. Навал агарод проста абаходзіў праз таполю. Другая таполя – на вуліце. І калі гэты раён згарэў, дом Янкі Купалы таксама згарэў. І фактычна дрэва ўцалела. Яно было абгарэлае з аднаго боку.



Прыводзілі экскурсіі, паказвалі гэтае дрэва пасля вайны. Але на вялікі жаль у 1960-х гадах буря зламала гэтае дрэва, яно загінула. І ў свой час пляменніца Янкі Купалы ўзяла невялікую галінку ад таго дрэва, перасадзіла побач, і гэтае дрэва, як мы бачым, вырасла – новае. Та была – Купалавая таполя, а гэта Дачка Купалавай таполі. Зараз, праўда, ёсць пытанне, што яно полае ўверсе. Я спадзяюся, што гэтае дрэва захаваецца, але хто ведае.



Хочацца верыць, што ў кожнай гісторыі ёсць свой працяг. Можа, будзе і ў нашай, калі парк стане не толькі месцам адпачынку, а той беларускай Мекай, якая ўратуе памяць аб слаўным мінулым.

Люди в материале: Павел Королев

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гісторыя пад нагамі. Маштабная рэканструкцыя парка імя Янкі Купалы папоўніла фонды аднайменнага музея. Прайсці міма унікальных артэфактаў пры пракладцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика