Александр Лукашенко: МТЗ - бренд страны. 21.by

Александр Лукашенко: МТЗ - бренд страны

02.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 У Дзень 74-годдзя з дня заснавання Мінскага трактарнага завода Аляксандр Лукашэнка наведаў прадпрыемства. Кіраўнік дзяржавы асабіста пазнаёміўся з развіццём холдынга, мадэльным радам выпускаемай сучаснай тэхнікі, тэхналагічным працэсам зборкі трактараў і павіншаваў з днём нараджэння працоўны калектыў. З яго слоў, завод – гэта брэнд нашай краіны.

– Канкурэнцыя па вашай прадукцыі каласальная. Задача адна – якасць. Гэта галоўнае пытанне нашай машынабудаўнічай краіны і перш за ўсё МТЗ. Вось адзіная мая просьба і строгае патрабаванне да вас усіх, – сказаў Прэзідэнт.


Мінскі трактарны завод уваходзіць у дзясятку сусветных вытворцаў адпаведнай тэхнікі. Амаль 90 % тэхнікі рэалізуецца на экспарт. Больш за 15 тысяч чалавек працуюць на МТЗ, яшчэ 7,5 тысячы – на прадпрыемствах холдынга. Ёсць нават вакансіі.

Пазбеглі беспрацоўя

Прэзідэнт адзначыў правільнасць прынятага ў краіне рашэння не спыняць у цяперашняй сітуацыі вытворчасці.


– На багатым Захадзе ўжо дзікае беспрацоўе, людзі каструлямі грымяць. Дзякуй Богу, што мы гэтага пазбеглі, не закрыліся, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Цяпер МТЗ працуе ўстойліва. Як расказаў генеральны дырэктар МТЗ Віталь Воўк, вядуцца распрацоўкі, якія дадуць магчымасць выйсці на асваенне беспілотнага трактара да 2030 года. Прадэманстравалі ўзоры выпускаемай тэхнікі. У прыватнасці, новыя рухавікі з сістэмай ачысткі адпрацаваных газаў, вырабленыя для МТЗ на Мінскім маторным заводзе, энерганасычаныя і звышмагутныя трактары. Асобную ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на снегаўшчыльняльную і лёдазалівачную машыны, якія выпрабуюць зімой.

Наведаў таксама корпус зборкі трактараў, дзе яму далажылі аб вытворчасці розных камплектуючых, што вырабляюцца для МТЗ на іншых прадпрыемствах па праграме імпартазамяшчэння. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў скараціць пастаўкі па імпарце. Пры гэтым абавязкова забяспечыць высокую якасць прадукцыі.


Кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся станам спраў на асобных прадпрыемствах. Размова ішла аб забеспячэнні стабільнай работы, наяўнасці рынкаў збыту, пытаннях аплаты працы. Акрамя таго, нагадаў пра важнасць планавання работы прадпрыемстваў, выбудоўвання стратэгіі развіцця, заснаванай на рэальных разліках.

Пра прыватызацыю

Лідар краіны адзначыў, што некаторыя цяпер прапануюць распрадаць дзяржаўныя прадпрыемствы, атрыманыя грошы накіраваць на рэформы. Аднак падкрэсліў, што гэта не яго палітыка, хоць сам і не супраць продажу дзяржаўнай уласнасці.


– Часта ўспамінаю сваю маці, якая мяне з дзяцінства вучыла. Я Прэзідэнтам ужо стаў, а яна мяне ўсё вучыць. Яна мне заўсёды гаварыла: не бяры чужога. Гэта закон майго жыцця: усё павінна быць справядліва і чужое браць нельга, – дадаў кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым падкрэсліў, што не можа проста так распрадаваць дзяржаўную ўласнасць: заводы ж ствараліся калектывамі людзей, папярэднімі пакаленнямі.


– Тут укладзена праца тых, каго з намі ўжо няма. Як мы можам узяць гэта і прадаваць? У імя чаго, навошта? – спытаў Прэзідэнт. – Давайце паспрабуем самі папрацаваць, каб той тавар, які вы вырабляеце, быў патрэбны людзям. Адзінае да вас патрабаванне: будзеце працаваць няякасна – будзеце хадзіць бедныя. Паколькі канкурэнцыя па вашай прадукцыі каласальная, вы гэта ведаеце.

Урад абновіць склад

Адказваючы на пытанні, Прэзідэнт пацвердзіў намер да выбараў сфарміраваць новы склад урада.
Работнік завода пацікавіўся, ці праўда, што аднаму з альтэрнатыўных удзельнікаў выбарчай кампаніі яшчэ да яе пачатку прапаноўвалася пасада прэм'ер-міністра.


– Я разумею, што гэта банкір недзе зрабіў, – бачыў у інтэрнэце заяву, што яму нібыта да выбараў нешта прапаноўвалі, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. – Гэтаму банкіру пара падумаць, дзе ён будзе працаваць пасля выбараў. І наогул са школы і вас, і мяне вучылі: не хлусі. У Беларусі толькі адзін чалавек па Канстытуцыі мае права прапанаваць пасаду прэм'ер-міністра і ўнесці кандыдатуру ў парламент для зацвярджэння. Я нікому нічога не прапаноўваў. Тым больш яму. Які вопыт у яго, каб быць прэм'ер-міністрам? Таму я ніяк не мог прапаноўваць і не прапаноўваў нікому на сённяшні дзень гэту пасаду. У бліжэйшы час вы ўбачыце. Я прызначу выконваючага абавязкі ў гэтым урадзе, і пасля выбараў, калі ён будзе добра працаваць, мы яго зацвердзім.

Фота БЕЛТА.
Па матэрыялах БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У Дзень 74-годдзя з дня заснавання Мінскага трактарнага завода Аляксандр Лукашэнка наведаў прадпрыемства. Кіраўнік дзяржавы асабіста пазнаёміўся з развіццём...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика