Напад у Стоўбцах ураджэнца Грузіі на ДАІшніка трапіў на відэа
03.06.2020 12:32
—
Разное
|
![]() Момант нападу ў Стоўбцах / Скрыншот з відэа МУС У Стоўбцах п'яны кіроўца напаў на ДАІшніка. Адбылося гэта падчас афармлення адміністрацыйных дакументаў. Як Па дарозе мужчына прасіў ДАІшнікаў яго адпусціць. Але высветлілася, што ён не мае правоў кіроўцы, а аўтамабіль узяў у знаёмай. А калі афармляліся дакументы, і адбыўся інцыдэнт, у выніку якога міліцыянер атрымаў "цялесныя пашкоджанні". Затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Стоўбцах. Вядома, што ён — ураджэнец Грузіі, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці (за ўхіленне ад утрымання дзяцей і ад адбыцця пакарання — абмежавання волі). Па факце гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі распачалі крымінальную справу. Складзены і пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях — кіраванні аўтамабілем без вадзіцельскіх правоў і знаходжанні за рулём у стане алкагольнага ап'янення. Чакаецца, што пратакол складуць і ў дачыненні жанчыны-уладальніцы "Мазды". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Момант нападу ў Стоўбцах / Скрыншот з відэа МУС У Стоўбцах п'яны кіроўца напаў на ДАІшніка. Адбылося гэта падчас афармлення адміністрацыйных дакументаў. Як... |
|