На выходных у Беларусі чакаецца да +27 і кароткачасовыя дажджы. 21.by

На выходных у Беларусі чакаецца да +27 і кароткачасовыя дажджы

05.06.2020 13:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Бліжэйшыя выходныя нарэшце будуць па-летняму цёплымі / БЕЛТА

6 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, днём месцамі парывісты. 

Уначы прагназуецца 10-16 вышэй за нуль, удзень будзе +20...+26.

У нядзелю, 7 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне, а ўдзень на большай частцы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 10-17 цяпла. Удзень будзе 21-27 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да +29.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бліжэйшыя выходныя нарэшце будуць па-летняму цёплымі / БЕЛТА 6 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.  На большай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика