
Радзільны дом і амбулаторыя ў вёсцы Уша
Ракурс на раён
Пачнем з бальніцы ў Міры. Час яе аднаўлення настаў адразу пасля вызвалення Карэліччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ужо ў ліпені 1944 года першых пацыентаўчакалі 35 ложкаў. Паступова з’яўляліся новыя аддзяленні. У 1960-я гады колькасць ложкаў павялічылася да 125. Пабудавалі корпус паліклінікі і бальніцы, гараж, адкрылі пункт хуткай дапамогі.

Калектыў Мірскай бальніцы, 1940-я гг.
Да верасня 1939 года ў Райцы мясцовыя жыхары лячыліся ў манахіняў, а роды прымалі павітухі, пакуль у былым манастыры не адкрылася бальніца. У 1955 годзе тут налічвалася 25 ложкаў. У 1964 годзе ў Райцы пачала працу туберкулёзная бальніца. Пасля яе закрыцця ў 1990-х гадах сюды пераехала звычайная бальніца. А амбулаторыя знаходзілася ў будынку XIX стагоддзя.

Райцаўская сельская бальніца размяшчалася ў будынку былога манастыра

Райцаўская туберкулёзная бальніца
Гісторыя Цырынскай бальніцы бярэ адлік ад 1944 года. Першапачаткова яна размяшчалася ў былой яўрэйскай хаце і была разлічана толькі на 10 ложкаў. Таму ў вёсцы Асташын меўся яе філіял. Апроч таго, у Цырыне таксама ў звычанай жылой хаце была амбулаторыя, якую ў 1960-х гадах размясцілі ў будынку былой калгаснай канторы, пакуль, нарэшце, яна не займела ўласны тыпавы будынак. У 1947 годзе стацыянар перавялі ў вёску Альшаны, у былы панскі маёнтак. Цікавыя дэталі: каб пацыенты мелі добрае харчаванне, пры бальніцы трымалі дзвюх кароў і свіней, а ездзілі тады не на аўтамабілі, а на кані.

Асташынскі ФАП
У Турцы бальніца на 15 ложкаў з’явілася ў 1945 годзе ў прыстасаваным будынку. Паступова ў ваколіцах – у Вялікай Слабадзе, Ярэмічах, Пагарэлцы, Скорычах – адкрыліся ФАПы.
1946 год у гісторыі Жухавіч адзначаны пачаткам працы бальніцы. Спачатку яна была разлічана на 15 ложкаў, у 1960 годзе іх тут стала ўжо 25 і меўся свой санітарны аўтамабіль. Але ў 1977 годзе бальніцу зачынілі. Замест яе ў Жухавічах у чатырохпакаёвай кватэры з’явіўся ФАП, рэарганізаваны ў 1985 годзе ва ўрачэбную амбулаторыю. Пазней яна пераехала ў новы будынак.

Вяскоўцы спяшаюцца ў новую бальніцу ў Луках
Гісторыя Лукскага ўрачэбнага ўчастка адсылае нас у вёску Вышкава, дзе ў 1940 годзе ў панскім доме дзейнічала бальніца на 20 ложкаў. Падчас вайны яна згарэла, але аднавіла працу ў 1945 годзе. Новы будынак участковай бальніцы на 50 ложкаў з’явіўся ў Лукскім краі ў 1966 годзе.

Калектыў радзільнага аддзялення райбальніцы, 1950-я гг.
Медыцына нашага часу

Карэліцкая ЦРБ
Сёння медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцай і цэнтральнай раённай паліклінікай, Мірскай гарпасялковай бальніцай і паліклінікай, 5 амбулаторыямі ўрача агульнай практыкі ў Райцы, Цырыне, Жухавічах, Турцы і Луках, 14 ФАПамі.
У падраздзяленнях ЦРБ працуе 520 чалавек, з іх 79 урачоў і 207 сярэдніх медработнікаў. На іх ускладзена вялікая адказнасць і значны масіў абавязкаў. Штогод медработнікамі выяўляецца ў сярэднім каля 10 тысяч захворванняў. Стацыянарную дапамогу атрымліваюць не менш 3 тысяч пацыентаў, а амбулаторная ажыццяўляецца па 23 спецыяльнасцях. Асобна варта сказаць пра прафагляды, бо вопыт нашай ЦРБ у гэтым напрамку пераймаюць установы аховы здароўя ўсёй вобласці.
У райбальніцы зацікаўлены як у аказанні якаснай і высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам, так і ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Рэгулярна набываецца сучаснае абсталяванне і лячэбна-дыягнастычная апаратура. За перыяд з 2000 па 2019 год праведзены рамонты ўсіх стацыянарных аддзяленняў ЦРБ, аперацыйнага блока, Мірскай гарпасялковай бальніцы. З апошняга варта вылучыць афарбоўку фасада ЦРБ і рамонт мясцовага харчаблока.
Сярод знакавых аб’ектаў, адкрытых у апошнія 30 гадоў, – аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, Лукская бальніца сястрынскага догляду, прыбудова да Мірскай гарпасялковай бальніцы, дзе размясціліся харчаблок і дзённы стацыянар, Цырынская амбулаторыя, аддзяленне гемадыялізу.

Лукская бальніца сястрынскага догляду
Дасягненні нашых медыкаў рэгулярна адзначаюцца на самых высокіх узроўнях. З апошніх перамог – па выніках агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва сярод раёнаў з насельніцтвам менш за 30 тысяч. Дыпломам І ступені адзначана і , якая стала ў сваёй катэгорыі лепшай па выніках дзейнасці за 2019 год.
Шэраг былых і цяперашніх медработнікаў ЦРБ маюць асабістыяўзнагароды і ганаровыя граматы. Гэтыя людзі – арыенціры для маладога пакалення медыкаў. Гаворка ідзе пра Аляксандру Нячай, Міхаіла Ушкевіча, Кацярыну Ушкевіч, Ганну Жарскую, Валерыя Жарскага, Аляксандра Баршчэўскага, Таісію Баршчэўскую, Георгія Будрэвіча, Лілію Юхнік,, , Мікалая Клімко, Мікалая Саўко, Вольгу Галецкую.

Алена Майсак

Сяргей Пляскач

Ганна Жарская (другая злева)
Такім чынам, значны вопыт з’яўляюцца надзейным падмуркам для эфектыўнай і паспяховай работы сістэмы аховы здароўя нашага раёна ў будучым.
Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ
Фота з фондаў з архіва «Полымя» і Карэліцкага раённага краязнаўчага музея

