Пятніца будзе сухой, у выходныя прагназуюцца дажджы. 21.by

Пятніца будзе сухой, у выходныя прагназуюцца дажджы

23.07.2020 16:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Цёплае надвор'е ў Беларусі захоўваецца / БЕЛТА

У пятніцу, 24 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, уначы і зранку — месцамі слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 6-12 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +19...+25.

25 ліпеня будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы прагназуецца 8-15 цяпла, удзень — ад +20 па поўначы да +29 па поўдні Беларусі.

У нядзелю, 26 ліпеня, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі па краіне, а па Гомельшчыне і Магілёўшчыне ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе ўсходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы прагназуецца 10-17 цяпла, удзень будзе +20...+27, па поўдні будзе да 29 вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цёплае надвор'е ў Беларусі захоўваецца / БЕЛТА У пятніцу, 24 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.  Будзе пераважна без...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика