У апошні дзень ліпеня будзе да +23
30.07.2020 12:41
—
Разное
|
Да +23 будзе ў апошні дзень ліпеня / БЕЛТА У пятніцу, 31 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, Уначы месцамі пройдуць невялікія дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні ўмераны, удзень у асобных раёнах парывісты. 1 жніўня захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень парывісты. У асобных раёнах па паўночным усходзе краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Уначы пргназуецца 8-14 цяпла, удзень будзе ад +17 па паўночным усходзе да +24 па захадзе. У нядзелю, 2 жніўня, таксама чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах Гомельшчыны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны, днём з пераходам на заходні слабы да ўмеранага. Уначы тэрмометры пакажуць 6-12 са знакам "плюс", удзень будзе 19-25 цяпла. Па паўднёвым захадзе прагназуецца да 27 вышэй за нуль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да +23 будзе ў апошні дзень ліпеня / БЕЛТА У пятніцу, 31 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет. Уначы месцамі пройдуць... |
|