У Будапешце замежнікам памянялі валюту на старыя беларускія рублі. 21.by

У Будапешце замежнікам памянялі валюту на старыя беларускія рублі

31.07.2020 11:31 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Старая купюра / reddit.com

У Будапешце замежнікам памянялі валюту не на форынты, а на старыя... беларускія рублі. Ахвярамі махляра сталі маладыя людзі, якія прыехалі ў венгерскую сталіцу па некамерцыйнай праграме ЕС па абмене студэнтамі і выкладчыкамі паміж універсітэтамі. Паколькі абменнікі былі зачынены, замежнікі абрадаваліся чалавеку, які прапанаваў сваю дапамогу. Адзін з пацярпелых расказаў гэтую гісторыю на reddit.com. Паводле яго слоў, невядомы малады чалавек хутка памяняў грошы і знік.

Уладальнікі незнаёмых купюр пачалі іх разглядаць і хутка здагадаліся, што гэта зусім не венгерскія форынты. Нарэшце яны высветлілі, што атрымалі беларускія рублі. Пасля гэтага замежнікі пачалі высвятляць, ці выкарыстоўваюцца гэтыя купюры. Але гэта былі грошы, якія ў Беларусі ўжо даўно выведзены з абароту. Абмяняць іх можна ў Нацбанку Беларусі, але наўрад ці пацярпелыя для гэтага паспрабуюць патрапіць у Мінск. Зусім магчыма, што падобныя здарэнні з абменам у Венгрыі на старыя беларускія рублі зусім не адзінкавыя, паведамляе minsknews.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старая купюра / reddit.com У Будапешце замежнікам памянялі валюту не на форынты, а на старыя... беларускія рублі. Ахвярамі махляра сталі маладыя людзі, якія прыехалі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика