Митрополит Кандрусевич: “Удзел у выбарах з’яўляецца праяўленнем адказнасці і сталасці"
02.08.2020 10:56
—
Разное
|
newsbel.by К белорусам, готовящимся к выборам президента, обратился глава католиков Беларуси Тадеуш Кандрусевич. «З кожным днём мы набліжаемся да выбараў прэзідэнта нашай дзяржавы. Сёлетняя выбарчая кампанія праходзіць у складанай сацыяльна-палітычнай сітуацыі», - говорится в предисловии обращения митрополита Минско-Могилевского, размещенного на сайте «Паводле прынцыпаў сацыяльнага вучэння, Касцёл не атаясамліваецца ні з якой палітычнай сілай і, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, не выконвае палітычных функцый, а служыць усім людзям і таму не можа выказвацца за таго ці іншага кандыдата. Аднак разам з тым Касцёл нагадвае, што ўдзел у выбарах з’яўляецца праяўленнем адказнасці і сталасці ў будаванні будучыні нашай краіны», - подчеркивает глава католиков. «Яна залежыць ад нас, і сёння мы яе выбіраем. Пры гэтым выбар павінен здзяйсняцца не пад уплывам эмоцый, але быць плёнам сталага роздуму, згоднага з сумленнем і адпаведным распазнаннем, як кажа Папа Францішак», - продолжает Тадеуш Кандрусевич. «Пандэмія каранавірусу, якая абрынулася на нас, нібы гром з яснага неба, стала імпульсам да лепшага асэнсавання таксама іншых «эпідэмій», якіх нямала ў нашым грамадстве. Сёння з эпідэміямі можна параўнаць эканамічны крызіс, сацыяльную і палітычную нестабільнасць, грахоўнае жыццё і іншыя нездаровыя праявы. Усе яны ўзаемазвязаныя, уплываюць адна на адну і, у выніку, адбіваюцца на ўсім грамадстве, што вядзе да напружанасці ў ім», - говорится в обращении. «Ці можа наша сінявокая Беларусь быць адзінай сям’ёй, у якой усе любяць і паважаюць адзін аднаго? Ці мы, сыны і дочкі адной Маці-Радзімы, можам бачыць адно ў адным сваіх братоў і сясцёр? Ці здольныя мы дасягнуць такіх жаданых адзінства і згоды ў нашым грамадстве?», - задается вопросами митрополит. И тут же отвечает: «Рэцэпт гэтага знаходзіцца ў залатым этычным правіле рэлігійных і філасофскіх вучэнняў Захаду і Усходу, якое ляжыць у аснове ўсіх сусветных рэлігій: «Не рабі іншым таго, чаго не жадаеш сабе, і паступай з іншымі так, як хацеў бы, каб паступалі з табой». Гэта відавочны духоўны стандарт і спосаб узаемадзеяння для мірнага суіснавання розных меркаванняў». «У лёсавызначальны час нашай гісторыі і ў імя шчаслівай і мірнай будучыні Беларусі перадвыбарчая кампанія і самі выбары павінны адбывацца ў духу ўзаемапавагі да апанентаў са свабодным волевыяўленнем народа для агульнага дабра нашага грамадства», - призывает граждан страны глава католической церкви в Беларуси. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
К белорусам, готовящимся к выборам президента, обратился глава католиков Беларуси Тадеуш Кандрусевич.
|
|