РТР-Беларусь пакажа iнтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкi тэлепраграме Формула ўлады 29 жнiўня i 1 верасня. 21.by

РТР-Беларусь пакажа iнтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкi тэлепраграме Формула ўлады 29 жнiўня i 1 верасня

28.08.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэлеканал "РТР-Беларусь" пакажа iнтэрв'ю Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi тэлепраграме "Формула ўлады" 29 жнiўня i 1 верасня, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА на тэлеканале.

У суботу, 29 жнiўня, тэлегледачы змогуць убачыць iнтэрв'ю ў 19.20, а ў аўторак, 1 верасня, паўторны паказ пачнецца ў 19.30.

"Формула ўлады" — сумесны праект расiйскага iнфармацыйнага агенцтва ІТАР-ТАСС i тэлеканала "Расiя". Перадача выходзiць у эфiр з 2000 года. За гэты час было створана больш як 150 праграм, сярод якiх тэлепартрэты прэзiдэнтаў ЗША Джорджа Буша i Барака Абамы, федэральных канцлераў Германii Герхарда Шродэра i Ангелы Меркель, прэзiдэнта Францыi Жака Шырака, караля Швецыi Карла ХVI Густава, караля Iспанii Хуана Карласа, каралевы Данii Маргрэтэ II, прэм'ер-мiнiстра Iталii Сiльвiо Берлусконi, амаль усiх кiраўнiкоў краiн СНД i iншых лiдараў дзяржаў. Iнтэрв'ю герояў тэлепраграмы ў тэкставым варыянце, як правiла, публiкуецца ў "Российской газете" i газеце "Известия", а таксама ў часопiсах "Огонек" i "Эхо планеты".

Пастаянным аўтарам i вядучым праграмы "Формула ўлады" з'яўляецца першы намеснiк генеральнага дырэктара IТАР-ТАСС Мiхаiл Гусман.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлеканал "РТР-Беларусь" пакажа iнтэрв'ю Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi тэлепраграме "Формула ўлады" 29 жнiўня i 1 верасня, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА на тэлеканале. У суботу, 29 жнiўня, тэлегледачы змогуць убачыць iнтэрв'ю ў 19.20, а ў аўторак, 1 верасня, паўторны паказ пачнецца ў 19.30.
 
 
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика