Уга Чавес прыбыў у Беларусь. 21.by

Уга Чавес прыбыў у Беларусь

08.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Уга Чавес прыбыў з двухдзённым рабочым вiзiтам у Беларусь. Яго самалёт прызямлiўся ў Нацыянальным аэрапорце Мiнск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка беларускай дзяржавы, у праграме вiзiту Уга Чавеса сустрэча з Прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам у вузкiм i пашыраным складзе.

Прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес наведваў Беларусь тройчы: у 2006, 2007 i 2008 гадах. У снежнi 2007 года адбыўся афiцыйны вiзiт у Венесуэлу Аляксандра Лукашэнкi, у час якога быў падпiсаны шэраг важных дакументаў, адкрыта сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства па здабычы нафты ў штаце Ансаатэгi. У Венесуэле таксама адкрыта прадстаўнiцтва вытворчага аб'яднання "Беларуснафта". Створана беларуска-венесуэльскае сумеснае прадпрыемства па здабычы нафты на радовiшчах Венесуэлы "Петралера БелаВенесалана". Цяпер гэта СП ужо здабыло першы мiльён тон нафты. Дзейнiчае таксама СП па сейсмаразведачных работах "Сiсмiка БелаВенесалана". Адкрыта прадстаўнiцтва ААТ "Белгархiмпрам". Таксама ў Венесуэле зарэгiстраваны СП з удзелам ВА "БелАЗ" — "Вен-БелАЗ Камiёнес С.А.", ВА "БелаўтаМАЗ" — "МАЗВен С.А.", ВА "МТЗ" — "ВенеМiнск Тракторэс С.А.". У Каракасе зарэгiстравана прадстаўнiцтва ЗАТ "Белзамежбуд". Створаны беларуска-венесуэльскае СП па вытворчасцi будматэрыялаў i сумеснае прадпрыемства для рэалiзацыi праекта будаўнiцтва iнфраструктуры i жылля ў раёне Макарао ў Каракасе. У студзенi—чэрвенi 2009 года тавараабарот Беларусi i Венесуэлы падвоiўся ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2008 года (за кошт двухразовага росту экспарту) i склаў $132,5 млн. Імпарт практычна адсутнiчаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Уга Чавес прыбыў з двухдзённым рабочым вiзiтам у Беларусь. Яго самалёт прызямлiўся ў Нацыянальным аэрапорце Мiнск, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка беларускай дзяржавы, у праграме вiзiту Уга Чавеса сустрэча з Прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам у вузкiм i пашыраным складзе.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика