Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваннi ў сувязi са смерцю былога старшынi Саўмiна БССР Аляксандра Аксёнава
08.09.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў сувязi са смерцю выдатнага дзяржаўнага i грамадскага дзеяча Беларусi Аляксандра Аксёнава выказаў спачуваннi яго родным i блiзкiм. "Гэты цудоўны чалавек прайшоў вялiкi i слаўны шлях — мужна змагаўся на франтах Вялiкай Айчыннай вайны, доўгiя гады плённа працаваў на самых адказных кiруючых пасадах у дзяржаўных, камсамольскiх i партыйных органах, быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ, другiм сакратаром ЦК КПБ i старшынёй Савета Мiнiстраў БССР, унёс вялiкi ўклад у палiтычнае, сацыяльна-эканамiчнае i культурнае развiццё нашай краiны. Яго выдатная праца была па заслугах ацэнена грамадствам i адзначана многiмi высокiмi ўзнагародамi. Жыццё i дзейнасць Аляксандра Нiчыпаравiча назаўсёды ўвайшлi ў гiсторыю Беларусi як яркi прыклад адданага служэння Радзiме, вернасцi грамадзянскаму абавязку i самаахвярнай працы". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |