"Белнефтехим" повысил цены на топливо. 21.by

"Белнефтехим" повысил цены на топливо

09.09.2009 18:43 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Падчас эксперыменту нiводная з жанчын не пацярпела. Прынамсi, мы на гэта спадзяёмся...

Хто яшчэ не ведае, што гэта, тлумачым: пiкап (ад англiйскага рiсk-uр) — гэта майстэрства, лад жыцця, пэўныя манiпуляцыi, якiя вучаць таму, як пазнаёмiцца i спакусiць любую ўпадабаную табе асобу процiлеглага полу. Сапраўдны пiкапер не пройдзе мiма дзяўчыны з песняй «Ах, якая жанчына, мне б такую», а зробiць так, каб гэтая асоба стала ягонай. Кажуць, што гэты плэйбой можа «зачапiць» любую прыгажуню з першага знаёмства, i спакусiць яе, без выключэнняў, на ўсё, што пажадае. Дарэчы, пiкапам займаюцца не толькi мужчыны. Аднак iх у гэтых жыццёвых гульнях сустракаецца ў разы больш.

Я таксама на некаторы час пажадаў стаць пiкаперам. Рыхтаваўся, мабыць, як да выпускных экзаменаў у школе. Праўда, кнiгу «Як зацягнуць у ложак жанчыну сваёй мары», якую напiсаў культавы пiкапер Рос Джэфрыс, у крамах не знайшоў. Ну i не трэба — у прасторы сусветнага павуцiння iнфармацыi i так хапае. Разам з падлеткавымi нецэнзурнымi парадамi, якiмi перанасычаны старонкi форумаў i блогаў (Iнтэрнэт-дзённiкаў), сустракаюцца i сапраўды сур’ёзныя выкладкi, якiя абапiраюцца на дасканалае веданне псiхалогii, сацыялогii, гендэрных праблем, фiласофii i яшчэ шмат чаго.

Ну, паехалi, дакладней, пайшлi «клеiць» дзяўчыну па правiлах пiкапа. Самая складанае — знаёмства. На гэтым этапе асноўная частка мужчын i спыняецца. Трэба пераадолець дзве праблемы — як да прыгажунi падысцi i што ёй сказаць. Спакойна, хлопцы, мудрагелiсты карэспандэнт газеты ведае, што рабiць.

Пачнём з таго, чаго рабiць не трэба. Не прымайце на свой асабiсты кошт, паважаныя чытачы, гэта толькi пiкап. Тэрмiн АFС (Аvеrаgе Frustrаtеd Сhаmр): «правiльны» хлопчык, добра выхаваны, у некаторых выпадках — мамчын сынок. Аб’ект пагарды пiкапераў. Метады, якiя выкарыстоўвае АFС, аднабаковыя i не прыносяць вынiкаў. Галоўная памылка ў тым, што дзяўчына для яго мае большую значнасць, чым ён для яе. Паводле меркаванняў пiкапераў, такiя адносiны да сябе (быццам бы «знiзу ўверх») дзяўчыны не разумеюць, i перавагу аддаюць iншаму. Можна узгадаць класiка: «Чым менш жанчыну мы кахаем, тым больш падабаемся мы ёй». Вось ён, доказ сапраўды генiяльнай паэзii Аляксандра Сяргеевiча — згодзiцца на ўсе выпадкi жыцця. Дарэчы, спадар Пушкiн добра ведаў тое, аб чым пiсаў.

Такiм чынам, сiтуацыя: цягнiк «Мiнск—Смаленск», на палову пусты вагон, ехаць даволi доўга, хочаш або не, а рабiць што-небудзь трэба. Дзяўчына таксама прысутнiчае. Па пiкапу, знаёмiцца трэба «з розумам», рабiць так, каб яна не змагла адмовiць. Прадстаўнiца слабага пола павiнна адчуць запатрабаванне ў знаёмстве, простымi словамi — выгаду для сябе. Канешне ж, маральную, псiхалагiчную, напрыклад, задавальненне ад стасункаў, размовы, цiкавай iнфармацыi або прыемных дзеянняў у яе адрас. Прынамсi, яе паводзiны могуць i падказаць, як сябе паводзiць. Наша дзяўчына, напрыклад, вiдавочна, нудзiлася — глядзела ў акно, чытала кнiгу, хацела спаць... Вось яна, зачэпка — трэба вывесцi яе з суму i напаўсоннага стану. Хе-хе, усё элементарна. Адважны журналiст проста купiў кубачак кавы ў буфеце цягнiка i прапанаваў яго прыгажунi са словамi: «Я ў свой вагон iшоў, гляджу — ты сумуеш, напэўна, галава балiць, не выспалася, вось, трымай, адразу бадзёрая станеш». Па пiкапу, кантакт адбыўся, мужчына прапануе дапамогу, якая якраз да месца, i хоча жанчына або не, каву яна аўтаматычна возьме. А гэта ўжо палова кроку. Наступнае правiла — трэба стаць для яе сябрам. Нi ў якiм разе нельга праяўляць нахабства. Атрымаецца толькi тады, калi, натуральна, адчуеш у сваёй душы патрэбу пасябраваць з незнаёмкай. I размаўляць трэба не як з дзяўчынай, на якую маеш пэўныя намеры, а як са сваёй добрай знаёмай — добразычлiва, з гумарам i павагай да суразмоўцы. Мы з Кацяй прагутарылi да самага Мiнска, за гэты час яна паспела расказаць пра сябе ўсё i нават больш (некалькi тайнаў з прыватнага жыцця). Карацей кажучы, па пiкапу, ты прасунуўся наперад — ведаеш сакрэт жанчыны, аб якім яна расказвае не кожнаму, i гэта добры знак: яна дазволiла зазiрнуць у сваё сэрца. Значыць, давярае, значыць, ты ўжо не чужы чалавек. Можна ўзняцца на наступную прыступку. Цягнiк спынiўся, «дай нумар тэлефона; я цябе давяду да метро!», потым «давай ужо i да пад’езда правяду». Далей усё залежыць ад таго, дзеля чаго патрэбен пiкап. Навiчкi спыняюцца на тым, што запiсваюць нумары мабiльнiка, адрас, а потым могуць адзiн-два разы схадзiць на спатканне. Мы, напрыклад, i сапраўды часцяком размаўляем па тэлефоне, часам сустракаемся каб папiць кавы. Сталi сябрамi.

Тэрмiн: АI (Аррrоасh Invitаtiоn): сiгналы, якiя падае жанчына (свядома цi не), якую зацiкавiў пэўны прадстаўнiк моцнага полу, калi жадае пазнаёмiцца з упадабаным мужчынам. Але ж, як вядома, не прынята жанчыне падыходзiць першай. Да такiх сiгналаў можна аднесцi «стралянiну» вочкамi, гучны смех, якi прываблiвае ўвагу, быццам бы выпадковыя дакрананнi, «несур’ёзныя» пытаннi. У такой сiтуацыi залатая рыбка сама плыве ў рукi да пiкапера. Уявiце, бiльярдная зала забаўляльнага клуба, кампанiя сябровак, якая, дарэчы, гуляе не вельмi, больш на хлапцоў глядзiць, i ўсюдыiсны журналiст, таксама не адзiн, а з сябрам. А дзяўчына так i верцiцца, то пройдзе i ў вочы зазiрне, то з сяброўкамi пачне шаптацца, ды так, каб мы чулi. Прафесiйны абавязак вымушае пачынаць: «Прабачце, але вы не зусiм правiльна кiй трымаеце, калi па шару б’яце, дазвольце, я пакажу, як трэба». Для большага поспеху трэба яшчэ парушыць асабiстую зону дзяўчыны — i тады псiхалагiчна яна ўжо не будзе лiчыць мужчыну незнаёмым. Для гэтага трымаем яе руку ў сваёй, i паказваем, як трэба правiльна бiць па шару. Тактыльны кантакт адбыўся, далей можна працягваць сцэнарый. Паказалi iм некалькi бiльярдных трукаў (пры гэтым не трэба вылузвацца — сцiпласць упрыгожвае). Лепш наадварот: «Нешта ўмею, ну... калi ласка, магу прадэманстраваць. А потым: «Калi хочаце, магу навучыць i вас таксама». Але не трэба захапляцца. Паводле меркавання пiкапераў, вялiкая памылка ў тым, што вялiкае значэнне мужчыны надаюць асяроддзю. Напрыклад, у пiкапера лепш не пытацца, куды пайсцi на спатканне. Ён адкажа: «А якая рознiца»? Галоўнае — гэта асоба чалавека, а не ўзровень шыкоўнасцi i пафаснасцi таго цi iншага рэстарана цi клуба, дзе адбудзецца сустрэча. У гэтым i заключана майстэрства пiкапу — пакарыць любую жанчыну, выкарыстоўваючы ўласную чароўнасць, пачуццё гумару, нестандартныя паводзiны, эпатажнасць i ўсё, што прыйдзе ў галаву. Галоўнае — думаць. Хоць перад дасягненнем мэты прафесiйны пiкапер будзе скарыстоўваць усе магчымасцi i сродкi.

Пiкаперы прытрымлiваюцца меркавання, што ў прадстаўнiц слабага полу слова «так» значыць «не», а «не» — гэта «так», i спрабуюць скарыстаць гэты парадокс на сваю карысць. Iншымi словамi, пiкап пабудаваны на псiхалагiчных законах, якiя заснаваны на сапраўды дасканальным веданнi струнаў характару жанчыны. Таму паводзiны i ўчынкi пiкапераў часам могуць здавацца нелагiчнымi i бессэнсоўнымi, а на самай справе яны ўздзейнiчаюць на жаночую падсвядомасць. Напрыклад, яны з поспехам даказалi, што жанчына, якую называюць «сцервай» на самай справе проста выкарыстоўвае абарончы механiзм, шчыт, каб прыкрыцца ад мужчын са слабым характарам. Тая асаблiвасць, што жанчыны часам незнаёмаму прадстаўнiку процiлеглага полу могуць расказаць больш, чым роднаму чалавеку, пiкаперу таксама на руку. Яго дэвiз — не саступаць нiколi, iсцi да дасягнення сваёй мэты, скарыстоўваючы ўсе сродкi.

Пiкаперы, безумоўна, маюць права на iснаванне, аднак у асноўнай колькасцi — гэта маладыя людзi да дваццацi гадоў, якiя выкарыстоўваюць розныя манiпуляцыi для таго, каб знайсцi сабе сэксуальнага партнёра на адзiн раз. Ранiцай яны зноў пойдуць на паляванне, а ахвяр колiшнiх гульняў нiколi больш не ўзгадаюць. З iншага боку, пiкап дазваляе наладжваць новыя адносiны, стасункi з цiкавымi людзьмi, камусьцi — знайсцi другую палавiнку. Напэўна, кожны з нас хоць раз у жыццi хацеў бы лёгкiх, крыху авантурных адносiнаў, без усялякiх абавязацельстваў.

Дарэчы, безумоўную карысць пiкап прынясе ...сямейным парам, асаблiва калi муж i жонка жывуць разам працяглы час. Паспрабуйце стаць пiкаперамi адно для аднаго — уявiце, што вы не муж i жонка, а незнаёмыя мужчына i жанчына, якiя толькi што сустрэлiся. I перажывiце сваю гiсторыю яшчэ раз.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Концерн "Белнефтехим" смог преодолеть сопротивление общественности, минсельхозпрода, минтранспорта и некоторых других ведомств и получил разрешение повысить цены на топливо на АЗС Беларуси. Основной причиной повышения в концерне называют убыточность реализации нефтепродуктов на внутреннем рынке.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика