Аляксандр Лукашэнка: кiраўнiкi суседнiх дзяржаў павiнны сустракацца i вызначаць перспектывы ўзаемаадносiнаў
15.09.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць ненармальным, калi кiраўнiкi суседнiх дзяржаў не сустракаюцца i не вызначаюць перспектывы ўзаемаадносiнаў, асаблiва ў такiя вострыя перыяды, як у эканамiчны i фiнансавы крызiс. Такое меркаванне ён выказаў у iнтэрв'ю лiтоўскiм СМI. Гаворачы аб плануемым вiзiце ў Лiтву, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што чакае "добрай сустрэчы" са сваёй калегай — Прэзiдэнтам Лiтвы. "У нас ёсць аб чым пагаварыць. Мы ведаем, што чакаюць ад нас народы. I нам трэба прарэвiзаваць нашы адносiны, намецiць нейкiя глабальныя шляхi нашага супрацоўнiцтва з Лiтоўскай Рэспублiкай. I мы гэта абавязкова зробiм", — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы. "У нас вельмi добрыя адносiны з Лiтвой, — адзначыў ён. — У нас практычна няма вялiкiх праблем ва ўзаемаадносiнах. Калi i ёсць, то некаторыя нюансы, звязаныя з членствам Лiтвы ў Еўрапейскiм саюзе, — у яе ёсць свае абавязацельствы, мы гэта разумеем". "Ёсць нюансы, звязаныя з палiтыкай. Але гэта пытаннi да вас, а не да мяне", — дадаў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што Беларусь i Лiтву звязвае агульная гiсторыя, падобны менталiтэт народа, але галоўнае — гэта эканамiчная аснова. З савецкiх часоў у краiн захаваўся высокi ўзровень кааперацыi ў эканомiцы. Да таго ж значная частка бюджэту Лiтвы фармiруецца за кошт транзiту i перавалкi грузаў беларускага напрамку праз лiтоўскi порт. "Таму я не перажываю асаблiва за адносiны з нашай суседкай. I тое, што мы супрацоўнiчаем, ад гэтага карысць i нам, i вам", — сказаў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэслiў, што Беларусь адкрыта для стасункаў i гатова весцi дыялог з Лiтвой на любым узроўнi. Беларусь i Расiя, нягледзячы на праблемныя моманты ў адносiнах, былi i застануцца самымi блiзкiмi саюзнiкамi. Кiраўнiк дзяржавы абверг iснуючае меркаванне, што з-за пахаладання ў адносiнах з Расiяй Беларусь узяла вектар на еўрапейскi напрамак. На думку Прэзiдэнта, такiя меркаваннi ўзнiкаюць з-за няведання фактычнага стану спраў у адносiнах Беларусi з Еўропай i Расiяй. "У нас нi з адной краiнай няма такiх адносiнаў, як з Расiйскай Федэрацыяй. Возьмем любое пытанне, любое: дыпламатыя, палiтыка, эканомiка. У нас няма тут больш цесных адносiнаў, як з Расiяй. Мы — самыя блiзкiя саюзнiкi", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Ён адзначыў, што часам "узнiкаюць канфлiкты на роўным месцы, якiя не маюць аб'ектыўнага характару". Штучным назваў кiраўнiк дзяржавы i нядаўнi "малочны" канфлiкт. Цяпер у Беларусi няма праблем з пастаўкамi малака ў Расiю, пасля перарэгiстрацыi туды завозiцца нават больш назваў малочнай прадукцыi. "Перажылi мы шмат гэтых канфлiктаў. Яны, вядома, гiпербалiзаваныя. Вось, маўляў, Лукашэнка павярнуў на Захад, таму Расiя да яго так адносiцца. Нiчога падобнага! У Расii складаныя ўнутрыпалiтычныя канфiгурацыi, i там часам узнiкаюць такiя "падводныя плынi", якiя на паверхню часам выскакваюць, што нават расiйскае кiраўнiцтва iх не заўсёды своечасова заўважае. Таму не трэба думаць, што ў нас з Расiяй дрэнныя адносiны", — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама дадаў, што пры такой высокай кааперацыi эканомiк Беларусь проста вымушана i палiтычна забяспечваць адпаведныя эканамiчныя працэсы. Што датычыцца еўрапейскага вектара, то, як адзначыў Прэзiдэнт, Беларусь заўсёды iмкнулася да таго, каб мець добрыя адносiны з Еўропай. "Мы нiкуды не паварочваем. Проста Еўропа заўважыла Беларусь. Мы заўсёды iмкнулiся да таго, каб мець добрыя адносiны з Еўропай. Заўсёды! — падкрэслiў беларускi лiдар. — Мы не можам быць завязаны толькi на адну краiну, блiзкую нам, родную. Ёсць яшчэ iншы фактар — Еўропа, цэнтрам якой з'яўляецца Беларусь. Як можна без Лiтвы, без Беларусi, Украiны, Польшчы, вось у гэтым кангламераце, як без iх Еўропа можа iснаваць? Не можа". "Ну i потым, а што нам дзялiць з Еўропай? Чаго нам сварыцца з Еўропай? Мы не хочам, каб праз нас, як звычайна, праходзiлi гэтыя раздзяляльныя палосы. Мы не хочам быць бар'ерам памiж Усходам i Захадам, — сказаў Прэзiдэнт. — Я хачу, каб было добра i з Расiяй, i з Кiтаем, i з iншымi краiнамi i каб было добра з Еўропай. Мы не знаходзiмся на ўскраiне. Мы на скрыжаваннi ўсiх шляхоў. Мы пастаўлены ў такую сiтуацыю, каб былi добрыя адносiны з Еўропай". Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запэўнiў, што перадачы прэзiдэнцтва ў спадчыну ў Беларусi не будзе. "Я буду катэгарычным працiўнiкам, каб мае дзецi пасля мяне былi прэзiдэнтамi. Яны "наелiся" бацькоўскага прэзiдэнцтва. Таму супакойцеся i супакойце iншых, асаблiва ў Лiтве, што вось гэтай спадчыны або перадачы ў спадчыну прэзiдэнцтва ў Беларусi не будзе", — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Гаворачы ж пра свайго малодшага сына Мiкалая, Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што ў будучым той мог бы стаць кiраўнiком беларускай дзяржавы, як i любы iншы грамадзянiн краiны, якi дасягнуў 35-гадовага ўзросту. "Калi народ яго выбера, то чаму б i не? Ён што, не можа быць Прэзiдэнтам? Апрыёры не можам гэта сказаць. Я нават больш скажу, нават Ваш сын можа быць беларускiм Прэзiдэнтам — атрымае грамадзянства, калi раптам, Вы што, гэта адмаўляць станеце?.. У нас любы грамадзянiн, якi дасягнуў 35 гадоў, можа выставiць сваю кандыдатуру. Вось i ўсё! I большага вы за гэтым бачыць не павiнны", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "У мяне ёсць старэйшыя дзецi. Я iм нiколi не пажадаў бы быць пасля мяне прэзiдэнтамi. Больш таго, яны не будуць прэзiдэнтамi пасля мяне. Можаце быць спакойныя", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта
|
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |