Беларускiя самалёты Су-25УБ i МiГ-29УБ зробяць пасадку на аўтатрасу. 21.by

Беларускiя самалёты Су-25УБ i МiГ-29УБ зробяць пасадку на аўтатрасу

23.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Захад-2009"

Беларускiя самалёты Су-25УБ i МiГ-29УБ зробяць пасадку на аўтамабiльную трасу 25 верасня. Аб гэтым паведамiў начальнiк прэс-службы Мiнiстэрства абароны Беларусi Вячаслаў Раменчык.

"У адпаведнасцi з задумай аператыўна-стратэгiчнага вучэння "Захад-2009" пройдуць палёты з выкарыстаннем аэрадромных участкаў дарог (АУД). Мэта мерапрыемства — адпрацоўка пытанняў выкарыстання ўчасткаў аўтамабiльных дарог у якасцi запасных аэрадромаў i аэрадромаў разгрупавання авiяцыi, падрыхтоўка лётнага складу да выканання палётаў з АУД", — сказаў ён.

У ходзе палётаў будзе арганiзавана пасадка самалётаў Су-25УБ i МiГ-29УБ на АУД з далейшай падрыхтоўкай iх да паўторнага вылету i выхадам на аэрадром базiравання. У выкананнi палётаў з АУД прымуць удзел авiяцыйная тэхнiка i экiпажы 206-й штурмавой авiяцыйнай базы i 927-й знiшчальнай авiяцыйнай базы Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС i войскаў ППА Беларусi.

У забеспячэннi палётаў будуць задзейнiчаны розныя воiнскiя часцi, падраздзяленнi службы ВПС i войскаў ППА. На асабовы склад падраздзяленняў войскаў сувязi ўскладзена задача забеспячэння радыёсувязi. На падраздзяленнi радыётэхнiчных войскаў — радыёлакацыйны кантроль палётаў авiяцыi па заходнiх маршрутах, выдача радыёлакацыйнай iнфармацыi на пункты баявога кiравання авiяцыяй.

Шэраг задач таксама будзе вырашацца падраздзяленнямi iнжынерна-аэрадромнага, тэхнiчнага i тылавога забеспячэння. Гэта падрыхтоўка ўзлётна-пасадачнай паласы, запраўка самалётаў, маскiроўка авiяцыйнай тэхнiкi i сродкаў наземнага забеспячэння агульнага прымянення пасля пасадкi самалётаў.

"Правядзенню палётаў з АУД папярэднiчала падрыхтоўчая работа. Былi адпрацаваны пытаннi арганiзацыi ўзаемадзеяння пунктаў кiравання з экiпажамi штурманскага забеспячэння, з лётным складам праведзены трэнiровачныя палёты. Акрамя таго, арганiзавана цеснае ўзаемадзеянне з выканаўчымi i распарадчымi органамi ўлады", — адзначыў Вячаслаў Раменчык.

Камандзiрам авiяцыйных часцей у адпаведнасцi з планам вучэння прадастаўлена права самiм у аператыўным парадку вызначаць час i месца пасадкi баявых самалётаў на АУД.

Авiяцыйнае пакрыццё раёна палётаў плануецца ажыццяўляць верталётамi Мi-24 181-й баявой верталётнай базы.

Упершыню лётны склад ВПС i войскаў ППА Беларусi пачаў падрыхтоўку да палётаў з выкарыстаннем АУД у 2007 годзе. Пасадкi на АУД выкананы экiпажамi 206-й штурмавой авiяцыйнай базы (на самалётах Су-25) i 61-й знiшчальнай авiяцыйнай базы (на Су-27 i МiГ-29).

Кар. БелТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя самалёты Су-25УБ i МiГ-29УБ зробяць пасадку на аўтамабiльную трасу 25 верасня. Аб гэтым паведамiў начальнiк прэс-службы Мiнiстэрства абароны Беларусi Вячаслаў Раменчык. "У адпаведнасцi з задумай аператыўна-стратэгiчнага вучэння "Захад-2009" пройдуць палёты з выкарыстаннем аэрадромных участкаў дарог (АУД). Мэта мерапрыемства — адпрацоўка пытанняў выкарыстання ўчасткаў аўтамабiльных дарог у якасцi запасных аэрадромаў i аэрадромаў разгрупавання авiяцыi, падрыхтоўка лётнага складу да выканання палётаў з АУД", — сказаў ён.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика