Аляксандр Лукашэнка: Дзяржава i ў далейшым будзе падтрымлiваць людзей з абмежаванымi магчымасцямi
02.12.2009
—
Новости Политики
|
Гэта адзначыў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 снежня падчас наведвання прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства "Святлопрыбор" Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку. Мерапрыемства адбылося напярэдаднi Дня iнвалiдаў Рэспублiкi Беларусь i Мiжнароднага дня iнвалiдаў. На ўлiку ў органах сацыяльнай абароны Беларусi цяпер стаяць 507,8 тыс. iнвалiдаў, або 5,3 % насельнiцтва краiны (у свеце гэты паказчык складае каля 10 %). Цяпер вядзецца актыўная праца па ўкараненнi 11 дзяржаўных стандартаў па стварэннi безбар'ернага асяроддзя. Усе iнвалiды, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi краiны, незалежна ад грамадзянства маюць права на дзяржаўнае пенсiйнае забеспячэнне. На стварэнне новых працоўных месцаў для iнвалiдаў сёлета патрачана каля Br6,6 млрд, а на 2010 год плануецца Br8,4 млрд. Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку (БелТІЗ) з'яўляецца адным з найстарэйшых грамадскiх аб'яднанняў краiны, якому ў гэтым годзе споўнiлася 85 гадоў. Яно аб'ядноўвае 18,7 тыс. чалавек, з якiх 97 % — iнвалiды па зроку, у асноўным 1-й i 2-й групы. У ходзе наведвання прадпрыемства высветлiлася, што ў Беларускiм таварыстве iнвалiдаў па зроку ёсць 64 чалавекi, для якiх востра стаяць праблемы працаўладкавання i забеспячэння жыллём. Яны хацелi б працаваць на прадпрыемстве "Святлопрыбор", але не маюць такой магчымасцi з-за таго, што жывуць не ў Мiнску. "Трэба прыняць меры, каб гэтыя людзi не згубiлiся. Калi патрэбны мой удзел, давайце вырашым гэту праблему разам", — сказаў Аляксандр Лукашэнка i даручыў вырашыць яе ў наступным годзе — для iнвалiдаў па зроку будзе пабудаваны iнтэрнат кватэрнага тыпу побач са "Святлопрыборам". Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь практычна адзiная сярод краiн постсавецкай прасторы пасля развалу СНД змагла захаваць прадпрыемствы i таварыствы, якiя падтрымлiваюць iнвалiдаў. Вельмi важна, што дзяржаве ўдалося падставiць плячо i дапамагчы iнтэграваць людзей з абмежаванымi магчымасцямi ў грамадства. Прэзiдэнт пазiтыўна ацанiў работу "Святлопрыбора", прадукцыя якога канкурэнтаздольная i нядрэнна рэалiзуецца на экспарт. Як лiчыць Аляксандр Лукашэнка, тавары, якiя вырабляюцца тут, неабходна больш шырока прадаваць i на ўнутраным рынку. Беларускi лiдар адзначыў, што дзяржава i ў перспектыве будзе дапамагаць iнвалiдам у вырашэннi пытанняў. Цяпер у Беларусi рэалiзуецца каля 10 дзяржаўных праграм, якiя датычацца людзей з абмежаванымi магчымасцямi. У перагаворах па Мытным саюзе ўсе праблемныя пазiцыi, якiя былi ў Беларусi, улiчаны. Аб гэтым пасля наведвання "Святлопрыбора" паведамiў журналiстам Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. "Мытны саюз — гэта ўзаемныя ўступкi, узаемная падтрымка i вялiкi рынак, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Баяцца тут няма чаго". "З 1 лiпеня 2010 года павiнна быць завершана стварэнне гэтай адзiнай мытнай тэрыторыi, — нагадаў Прэзiдэнт. — I тады ўжо кантроль за iмпартам будзе ажыццяўляць камiсiя, якую мы ствараем". "Iмпартныя грошы — гэта грошы бюджэту. I таму мы вельмi ўважлiва да гэтага пытання падыходзiлi ў час перагавораў", — дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусi, Казахстана i Расii розныя эканомiкi. "Мы, па вялiкiм рахунку, не такiя ўжо i канкурэнты. Ну, дапусцiм, калi ў нас ёсць МАЗ, то ў Расii — КамАЗ. Гэта сведчыць аб тым, што мы павiнны абараняць айчынную вытворчасць пошлiнамi i г.д. У Казахстане гэтай вытворчасцi няма, але яны далучылiся да нас. У нас няма вытворчасцi легкавых аўтамабiляў, а ў Расii ёсць. Расiя хацела б, каб гэты вiд вытворчасцi быў абаронены. Дапусцiм, мы пайшлi насустрач расiянам, тады расiяне пойдуць насустрач нам па iншых пытаннях i г.д.", — сказаў Прэзiдэнт. Разам з тым, паводле яго слоў, пытанне пошлiнаў на легкавыя аўтамабiлi важнае для беларускай эканомiкi, таму канчатковага рашэння па iм яшчэ не прынята. "Па фiзiчных асобах мы гэта пытанне пакуль пакiнулi ўбаку. Мы гаворым аб юрыдычных асобах. Легкавы транспарт — гэта, у прынцыпе, адзiная пазiцыя, якая сапраўды хвалюе людзей", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў: "Выбачайце, але калi мы сюды будзем завозiць менш патрыманага хламу, то, можа, нiчога страшнага ў гэтым няма. Мы выйграем па iншых пазiцыях". Мытны саюз ствараецца для людзей, "таму што МАЗу, БелАЗу, iншым прадпрыемствам будзе лягчэй працаваць без бар'ераў i ўсялякiх перашкодаў на гэтым вялiзным рынку", падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што 30 лiстапада ў час сустрэчы з iтальянскiм прэм'ерам Сiльвiа Берлусконi таксама была закранута тэма Мытнага саюза. "Як толькi мы падпiсалi дакументы Мытнага саюза, Берлусконi ўжо бачыць не 10-мiльённую Беларусь, а вялiзную эканамiчную прастору, якая адкрываецца праз Беларусь", — сказаў Прэзiдэнт. "I куды яны хочуць прыйсцi на гэтай прасторы? Менавiта ў Беларусь. Не ў Расiю, не ў Казахстан, а сюды, у цэнтр Еўропы", — дадаў Прэзiдэнт. "Мы дагаварылiся: калi ласка, вырабляйце, тут лепшыя ўмовы, чым у Iталii. Не такая цана рабочай сiлы i г.д. I гандлюйце, дзе хочаце: i ў Еўрасаюзе, i на нашай мытнай прасторы. Мы ў гэтым плане выглядаем больш выгадна, чым Расiя i Казахстан", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Такiм чынам, Мытны саюз, якi мы стварылi, крыху паляпшае сiтуацыю ў параўнаннi з сiтуацыяй цяперашняй, — рэзюмаваў кiраўнiк дзяржавы. — Але трэба разумець, што без Мытнага саюза не можа быць i Адзiнай эканамiчнай прасторы. А нас менавiта гэта больш за ўсё цiкавiць. I вось у Астане, калi мы сустрэнемся 18 снежня, мы вызначым: у якiя тэрмiны мы прыйдзем у АЭП". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пры АЭП здымаюцца ўсе эканамiчныя бар'еры, i, такiм чынам, вырашаюцца ўсе пытаннi для беларускага вытворцы. У тым лiку ўстараняецца глеба для гандлёвых войнаў, якiя здаралiся ў адносiнах з Расiяй. "Такiм чынам, ужо на базе рыначнай эканомiкi, мы вяртаемся да вялiкага рынку маштабу СССР", — сказаў беларускi лiдар. Прэзiдэнт таксама нагадаў аб дамоўленасцi, што ўсе тры краiны ўступаюць у СГА разам. "Мы пралiчылi ўсе за i супраць. Па 600 важных пазiцыях рашэннi будуць прымацца кансэнсусам — мы гэта зарэзервавалi", — удакладнiў ён. "У нас была адкрытая размова па пытаннi стварэння АЭП: каб гэта не было для нас доўгай перспектывай, каб гэта не зацягвалася. Лiчу, у паўтара года мы можам укласцiся", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Уступленне Беларусi ў Мытны саюз не прывядзе да рэзкага павышэння цэнаў на тавары. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што калi пошлiны на iмпартныя тавары знiжаюцца, то цэны на гэтыя тавары не павiнны ў канчатковым вынiку павялiчыцца. "Гэта, вядома, створыць канкурэнцыю для нашых аналагiчных тавараў, якiя мы выпускаем, але ж мы, нагадаю, свае пазiцыi абаранiлi, — дадаў Прэзiдэнт. — А ў прынцыпе ў нас захаваецца ў пераважнай большасцi той узровень цэнаў, якi ёсць". "Калi нiжэй пошлiна, то не можа быць вышэйшай цана. Гэта на цэны нiяк не паўплывае. Вось калi мы на легкавыя машыны ўзнiмаем пошлiны — вядома, легкавыя машыны вырастуць у цане. Але па гэтым пытаннi мы пакуль не вызначылiся, яно вельмi важнае для нас, i мы пакуль яго пакiнулi ўбаку", — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама адзначыў, што, паводле разлiкаў экспертаў, да 2020 года дзякуючы Мытнаму саюзу будзе атрыманы рост ВУП на 15 працэнтаў. "Гэта каласальны прырост, гэта мiльярды долараў", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае падтрымку Iталii i прэм'ер-мiнiстра гэтай краiны Сiльвiа Берлусконi ў развiццi супрацоўнiцтва Беларусi з Еўрасаюзам. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Сiльвiа Берлусконi вельмi высокi рэйтынг у Iталii. "Гэта моцны палiтык", — лiчыць Прэзiдэнт. Акрамя таго, паводле яго слоў, "гэта, вядома ж, падтрымка ў Еўрапейскiм саюзе". "Абаперцiся на Iталiю, на такога палiтыка — вялiкая справа. Iталiя — гэта адна з лiдзiруючых эканомiк у свеце, — сказаў Прэзiдэнт. — Iтальянскiя прадпрымальнiкi вельмi мабiльныя, у iх цiкавы вопыт малых i сярэднiх прадпрыемстваў. Як расказваў Сiльвiа Берлусконi, крызiс iх не закрануў, у iх захавалася банкаўская сiстэма. Для Беларусi вельмi выгадна супрацоўнiцтва з iтальянскiмi партнёрамi". Iталiя хоча працаваць у Беларусi, дзе спакойная абстаноўка i вельмi талерантны народ. "Яны прыйшлi першыя. Хто першы прыйшоў, зразумела, атрымае лепшыя ўмовы. Мы гаварылi з Сiльвiа Берлусконi пра гэта i пра многае iншае. Да гэтага мы з iм не раз сустракалiся. Дарэчы, мы з iм у адзiн год прыйшлi ў палiтыку. I ў час яго вiзiту ў Беларусь у нас было шмат пытанняў для абмеркавання", — расказаў Аляксандр Лукашэнка. Цяпер жа галоўнае вызначыць сумесныя праекты, няхай iх будзе пяць, дзесяць, пятнаццаць, з якiх трэба пачаць. "Мы дамовiлiся, што бюракратычных перашкодаў тут быць не павiнна", — дадаў беларускi лiдар. "Я вельмi задаволены гэтай сустрэчай, i ад яе мы атрымалi яшчэ больш, чым чакалi", — рэзюмаваў Прэзiдэнт. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта адзначыў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 снежня падчас наведвання прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства "Святлопрыбор" Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку. Мерапрыемства адбылося напярэдаднi Дня iнвалiдаў Рэспублiкi Беларусь i Мiжнароднага дня iнвалiдаў. На ўлiку ў органах сацыяльнай абароны Беларусi цяпер стаяць 507,8 тыс. iнвалiдаў, або 5,3 % насельнiцтва краiны (у свеце гэты паказчык складае каля 10 %). Цяпер вядзецца актыўная праца па ўкараненнi 11 дзяржаўных стандартаў па стварэннi безбар'ернага асяроддзя. Усе iнвалiды, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi краiны, незалежна ад грамадзянства маюць права на дзяржаўнае пенсiйнае забеспячэнне. На стварэнне новых працоўных месцаў для iнвалiдаў сёлета патрачана каля Br6,6 млрд, а на 2010 год плануецца Br8,4 млрд. Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку (БелТІЗ) з'яўляецца адным з найстарэйшых грамадскiх аб'яднанняў краiны, якому ў гэтым годзе споўнiлася 85 гадоў. Яно аб'ядноўвае 18,7 тыс. чалавек, з якiх 97 % — iнвалiды па зроку, у асноўным 1-й i 2-й групы.
|
|