Тэмп росту ВУП Беларусi ў 2010 годзе павiнен скласцi 111—113 працэнтаў
09.12.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 7 снежня падпiсаў указ № 595 "Аб зацвярджэннi важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2010 год". Прадугледжваецца, што ў 2010 годзе ў параўнаннi з папярэднiм годам тэмп росту валавога ўнутранага прадукту будзе ў межах 111—113 працэнтаў, прадукцыi прамысловасцi — 110—112 працэнтаў, прадукцыi сельскай гаспадаркi — 110—111 працэнтаў, iнвестыцый у асноўны капiтал — 123—125 працэнтаў. Прагназуецца, што ў 2010 годзе на экспарт будзе накiравана 52 працэнты прыросту вытворчасцi прамысловай прадукцыi. З улiкам гэтага аб'ём знешняга гандлю таварамi i паслугамi павялiчыцца на 24—25 працэнтаў, у тым лiку экспарту — на 27—28 працэнтаў, iмпарту — на 20—21 працэнт. Тэмп росту рэальнай заработнай платы ў 2010 годзе складзе 113—114 працэнтаў пры iндэксе спажывецкiх цэнаў 109—110 працэнтаў. Намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата па народнай гаспадарцы да канца 2010 года дасягне $500 у эквiваленце. У цэлым заданнi па прагнозных параметрах на 2010 год устаноўлены з улiкам безумоўнага выканання рашэнняў трэцяга Усебеларускага народнага сходу i дасягнення асноўных паказчыкаў Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2006—2010 гады. Указ уступае ў сiлу з 1 студзеня 2010 года за выключэннем асобных пунктаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 7 снежня падпiсаў указ № 595 "Аб зацвярджэннi важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2010 год".
|
|