Украіна не запрасіла на выбары назіральнікаў з ЦВК Беларусі
11.01.2010 16:31
—
Новости Политики
|
Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі не паедуць назіральнікамі на прэзідэнцкія выбары ва Ўкраіну, паведаміў Еўрарадыё сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік.
Паводле яго словаў, украінскі ЦВК не запрасіў калегаў з Беларусі. За выбарамі прэзідэнта Ўкраіны будуць назіраць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія паедуць у складзе дэлегацыі назіральнікаў ад СНД. Як стала вядома Еўрарадыё, для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіну паедзе таксама група назіральнікаў ад беларускіх праваабаронцаў у складзе 50 чалавек. Ладзіць групу назіральнікаў і ЕГУ, ад якога паедзе каля 20 чалавек. Нагадаем, што да прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, якія прызначаныя на 17 студзеня, застаўся ўсяго тыдзень. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскі ЦВК не запрасіў калегаў з Беларусі.
|
|