Вернасць абавязку i Закону
05.03.2010
—
Новости Политики
|
Таварышы афiцэры i генералы, паважаныя супрацоўнiкi органаў унутраных спраў, дарагiя ветэраны! Ад усёй душы вiншую вас з вашым цудоўным святам — Днём мiлiцыi. За мiнулыя дзесяцiгоддзi самаадданая служба, майстэрства i прафесiяналiзм многiх пакаленняў супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў заслужылi павагу не толькi кiраўнiцтва краiны, але i ўсяго народа. Высокi ўзровень грамадскай бяспекi ўжо стаў вiзiтнай карткай рэспублiкi. Жыццё кожнага чалавека, усяго насельнiцтва Беларусi павiнна праходзiць у прававым полi. Абараняючы канстытуцыйныя гарантыi i свабоды грамадзян, вы на справе даказваеце адданасць Айчыне. Супрацоўнiку мiлiцыi дадзена права дзейнiчаць ад iмя дзяржавы дзеля абароны законных iнтарэсаў грамадзян. Менавiта таму такая глыбокая мера вашай асабiстай адказнасцi i такiя сур'ёзныя патрабаваннi да вынiкаў работы. Перакананы — прыярытэтамi для вас заўсёды былi i застаюцца вернасць абавязку i Закону. Дзякую за службу Радзiме. Новых вам поспехаў i дасягненняў у iмя працвiтання Рэспублiкi Беларусь. Моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту вам i вашым блiзкiм. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таварышы афiцэры i генералы, паважаныя супрацоўнiкi органаў унутраных спраў, дарагiя ветэраны! Ад усёй душы вiншую вас з вашым цудоўным святам — Днём мiлiцыi. За мiнулыя дзесяцiгоддзi самаадданая служба, майстэрства i прафесiяналiзм многiх пакаленняў супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў заслужылi павагу не толькi кiраўнiцтва краiны, але i ўсяго народа. Высокi ўзровень грамадскай бяспекi ўжо стаў вiзiтнай карткай рэспублiкi.
|
|