Лукашэнка: Вы што, Беларусі баіцеся?. 21.by

Лукашэнка: Вы што, Беларусі баіцеся?

30.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану, якая фармуецца, не павінна быць ніякіх абмежаваньняў і выключэньняў.

"Галоўнае - нельга выпусташыць саму ідэю. Калі канцэптуальнымі палажэньнямі вызначана, што мы павінны быць як адзіная тэрыторыя, то ніякіх абмежаваньняў і выключэньняў быць ня можа: ні па адчувальных, ні па неадчувальных пазыцыях", - заявіў
А.Лукашэнка падчас сустрэчы з дзейным старшынёй АБСЭ, міністрам замежных спраў Казахстану Канатам Саўдбаевым.

"Навошта Казахстану, а тым больш – Расеі некага баяцца? Вы што, Беларусі баіцеся, ці Расея баіцца Расеі і Казахстана", - адзначыў А.Лукашэнка.

Паводле кіраўніка Беларусі, трэба вызначыцца ў гэтым накірунку, інакш мы атрымаем “чарговае СНД, ЭўрАзЭС і гэтак далей, што мы ўжо праходзілі".

Міністэрства эканомікі Расеі да 16 красавіка дапрацуе праект пагадненьня аб мэханізмах разьмеркаваньня экспартнага мыта ў межах Мытнага саюзу. Пры гэтым мыта на нафту будзе агаворвацца ў рамках міжурадавых пагадненьняў. Пра гэта сёньня паведаміў журналістам дырэктар дэпартамэнту рэгуляваньня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці міністэрства Аляксей Ліхачоў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану, якая фармуецца, не павінна быць ніякіх абмежаваньняў і выключэньняў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика