Барыс Батура праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі аб выніках візіту ў Аман. 21.by

Барыс Батура праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі аб выніках візіту ў Аман

31.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 сакавіка сустрэўся са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барысам Батурам.

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб выніках праведзенага з 28 лютага па 3 сакавіка афіцыйнага візіту ў Султанат Аман беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале з Барысам Батурам.

Як расказаў спікер верхняй палаты парламента, у час паездкі абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, парламенцкага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу і Дзяржаўным саветам Амана.

Паводле слоў Барыса Батуры, на сустрэчах і перагаворах у Маскаце размова таксама ішла аб неабходнасці стварэння ў Амане Беларускага гандлёвага дома. Дасягнуты важныя дамоўленасці паміж Дзяржкамітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Саветам па навуковых даследаваннях Амана, гандлёва-прамысловымі палатамі, міністэрствамі адукацыі, архітэктуры і будаўніцтва, гандлі дзвюх краін.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 сакавіка сустрэўся са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барысам Батурам. Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб выніках праведзенага з 28 лютага па 3 сакавіка афіцыйнага візіту ў Султанат Аман беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале з Барысам Батурам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика