Суд адмовіўся зняць кандыдата з выбараў. 21.by

Суд адмовіўся зняць кандыдата з выбараў

09.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 9 красавіка, адбылося пасяджэнне Магілёўскага абласнога суда па справе сябра БХД Вячаслава Шэлега. На этапе рэгістрацыі ў падпісных лістах кандыдата ў дэпутаты былі знойдзеныя несапраўдныя подпісы.  З-за гэтага яго не зарэгістравала гарадская выбарчая камісія, але зарэгістравала абласная.На судзе В.Шэлег патрабаваў, каб яго знялі з выбараў.  З гэтай жа прозьбай ён звяртаўся да сакратара Цэнтрвыбаркама Мікалая Лазавіка падчас сустрэчы ў Менску.

- Мікалай Лазавік патлумачыў мне сітуацыю, якая ўзнікла, тым, што адны чыноўнікі больш лаяльныя, іншыя больш дасціпныя. Таму і ўзнікаюць такія казусы. Але зняць мяне з выбараў адмовіўся. Сказаў, што яны не маюць такіх паўнамоцтваў і параіў чакаць рашэння суда, - распавядае В.Шэлег.

Першапачаткова ён падаў у суд скаргу на рашэнне гарадскога выбаркама аб яго нерэгістрацыі. Але пасля  таго, як у размове з чалавекам, які збіраў подпісы за яго вылучэнне, даведаўся, што сапраўды былі выпадкі, калі жыхары акругі падпісваліся за сваякоў, змяніў свой намер. У судзе кандыдат пагадзіўся з тым, што некалькі подпісаў, якія ён падаў у камісіі, з’яўляюцца несапраўднымі, і папрасіў суддзю зняць яго з выбараў.

- Я тлумачыў суду, што мне сумленне не дазволіць ісці на выбары з несапраўднымі подпісамі. Я пытаў у суддзі, хіба гэта нармальна, што чалавек незаконна будзе браць удзел у выбарах. А ў судзе лічаць, што гэта нармальна, і адмаўляюцца зняць мяне з выбараў. Гэта проста парадаксальна! – здзіўляецца В.Шэлег.

Намеснік старшыні абласнога суда Святлана Стальмахова, якая вяла справу, адхіліла хадайніцтва кандыдата, у якім ён прасіў прызнаць подпісы незаконнымі, паколькі гэта не з’яўлялася прадметам іску. Суддзя вынесла рашэнне, паводле  якога кандыдату ў дэпутаты адмовілі ў  зняцці  з выбараў.

- У судзе мне пажадалі поспехаў, сказалі “ідзі і перамагай”, - працягвае  В.Шэлег. - А таксама зазначылі, што зараз будуць пільна сачыць за маім лёсам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 9 красавіка, адбылося пасяджэнне Магілёўскага абласнога суда па справе сябра БХД Вячаслава Шэлега. На этапе рэгістрацыі ў падпісных лістах кандыдата ў дэпутаты былі знойдзеныя несапраўдныя подпісы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика