Пра абыякавасць чыноўнікаў дазволена казаць толькі ў бязлюдных месцах
09.04.2010
—
Новости Политики
|
Кандыдат у дэпутаты абласнога Савета па Юбілейнай акрузе г.Гомеля, каардынатар ствараемай партыі БХД Яўген Якавенка правёў на дазволенай пляцоўцы перадвыбарчы пікет.Месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія арганізоўваюць кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы, мясцовыя улады вызначылі пляцоўку каля Дома культуры глухіх.
Гэта пляцоўка знаходзіцца ў спальным раёне горада, і там мала мінакоў. Сябры групы падтрымкі кандыдата тлумачылі грамадзянам, што ўлады адмыслова вызначаюць такія месцы для пікетаў, дзе менш людзей - каб не прыцягваць увагу. А звярнуў увагу Яўген Якавенка падчас пікету на абыякавасць чыноўнікаў да праблемаў простых грамадзянаў. Ён заклікаў выбаршчыкаў галасаваць супраць загадчыкаў, старшыняў, іх намеснікаў, і аддаць галасы за рабочых, інтылегенцыю і прадпрымальнікаў - прадстаўнікоў народа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат у дэпутаты абласнога Савета па Юбілейнай акрузе г.Гомеля, каардынатар ствараемай партыі БХД Яўген Якавенка правёў на дазволенай пляцоўцы перадвыбарчы пікет. |
|