Галоўны ўрач "лячыў" выбаршчыкаў па тэлефоне. 21.by

Галоўны ўрач "лячыў" выбаршчыкаў па тэлефоне

09.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гарадская дзяржаўная газета «Віцьбічы» працягнула практыку стварэння канкурэнтных перавагаў адных кандыдатаў перад іншымі. Героем рубрыкі «Прамая лінія» ў №43 ад 8 красавіка 2010г. стаў кандыдат у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў галоўны ўрач дзяржустановы "Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка» Сяргей Бяляеў.

Рэдакцыя паведамляе, што, арганізоўваючы «Прамую лінію» з чытачамі, кіравалася пажаданнямі саміх чытачоў, выкладзенымі ў шматлікіх лістах і тэлефанаваннях. Прычыну, па якой з прадстаўнікоў медустаноў для кансультацый абраны менавіта кандыдат у дэпутаты С. Бяляеў, рэдакцыя выдання з 50-тысячным накладам замоўчвае.

Галоўны ўрач і патэнцыйны дэпутат у рэжыме «прамой лініі» шпіталізаваў хворых, даваў указанні сваім падначаленым, участковым урачам і спецыялістам, выязджаць у тэрміновым парадку надом да хворых. Увогуле, тварыў дабро і зарабляў кандыдацкі капітал.

Ягоны канкурэнт па Авіяцыйнай выбарчай акрузе №14 вядучы інжынер-праграміст Віцебскай абласной бібліятэкі Васіль Слонаў наўрад ці зможа прад'явіць прэтэнзіі газеце «Віцьбічы». Трэба аддаць належнае рэдактару выдання ў тым, што ў матэрыялах газеты няма нават і намёку на тое, што Бяляеў з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты. Фармальна парушэнняў выбарчага закона не ўгледжваецца, але фактычна гэта няроўныя ўмовы для агітацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика