Лукашэнка адзінагалосна пераабраны прэзідэнтам. 21.by

Лукашэнка адзінагалосна пераабраны прэзідэнтам

09.04.2010 18:08 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пятніцу ў Мінску прайшоў алімпійскі сход. На ім праходзілі выбары кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

Адзін кандыдатам на гэтую пасаду быў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік краіны на новы алімпійскі тэрмін быў абраны адзінагалосна.

На гэтую пасаду Лукашэнка ўзышоў у маі 1997 года.

Тады ён патлумачыў сваё рашэнне наступным чынам: «У свеце няма аналагаў, каб Галава дзяржавы абіраўся кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Мною рухала жаданне захаваць усё лепшае, што накоплена ў спорце ў рэспубліцы за гады яе ўдзелу ў алімпійскім руху».

Адзіным членам НАК, хто ў свой час прагаласаваў супраць абрання Лукашэнкі на гэтую пасаду быў шахматыст Віктар Купрэйчык

, які нядаўна ўвайшоў у грамадскую кампанію «Гавары праўду».

Таксама Лукашэнка паставіў перад спартовымі ведамствамі задачу на Алімпіядах у Сочы і Лондане ўвайсці ў дзесятку самых спартыўных дзяржаваў свету.


Аўтар: Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
…Нацыянальнага алімпійскага камітэту.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика