Заяўку на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» падалі актывісты БХД
09.04.2010 18:08
—
Новости Политики
|
Заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху — 2010» пададзеная ў Мінгарвыканкам. Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.
Паводле яго слоў, плануецца, што «Чарнобыльскі шлях» пройдзе ад пляцоўкі перад будынкам Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы, дзе адбудзецца мітынг. Збор удзельнікаў акцыі запланаваны на 18.00. Сёлета заяўнікамі «Чарнобыльскага шляху» выступілі пераважна актывісты аргкамітэта па стварэнні БХД. У мінулыя гады заяўнікамі традыцыйна выступалі прадстаўнікі Партыі БНФ. Цяпер жа, як сцвярджае Рымашэўскі, яны толькі далучаюцца да арганізацыі акцыі. Акрамя таго, акцыю падтрымліваюць прадпрымальнікі, аргкамітэт па стварэнні руху салідарнасці «Разам», чарнобыльскія арганізацыі і ініцыятывы. Аўтар: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху — 2010» пададзеная ў Мінгарвыканкам.
|
|