Літва гатова дапамагчы Беларусі імпартаваць нафту з Венесуэлы. 21.by

Літва гатова дапамагчы Беларусі імпартаваць нафту з Венесуэлы

30.04.2010 17:10 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў 30 красавіка журналістам прэм’ер‑міністр Літвы Андрус Кубілюс пасля сустрэчы ў Вільнюсе з кіраўніком беларускага ўрада Сяргеем Сідорскім.

Паводле яго слоў, Літва гатова падзяліцца тэхналагічнымі напрацоўкамі па імпарце нафты марскім шляхам.

Кубілюс паведаміў, што падчас сустрэчы з Сідорскім яны «шмат размаўлялі пра супрацоўніцтва ў галіне транспартавання нафты і сумесных стратэгічных праектаў». «Мы ведаем пра планы беларусаў па імпарце нафты з Венесуэлы.

Мы маем тэхналогіі і мяркуем, што Літва тут можа прапанаваць вельмі эфектыўныя магчымасці», — зазначыў Кубілюс.

Сідорскі, які напярэдадні наведаў Клайпедскі порт, не выказаў вялікага энтузіязму з гэтай нагоды. «Паглядзім прапановы, якія ўжо сёння маем з паўночных, паўднёвых і заходніх кірункаў па пастаўцы такой нафты на нашы перапрацоўчыя заводы», — сказаў ён.

Беларускі прэм’ер звярнуў увагу, што порт у Клайпедзе працуе толькі на выхад, а не на ўваход нафтавых прадуктаў. Тым часам тэрмінал у Бутынге, які можа прымаць нафту, паводле яго слоў, на гэты момант загружаны.

«Найбліжэйшым часам мы ўзважым усе камерцыйныя «за» і «супраць», — сказаў Сідорскі, пахваліўшыся, што Беларусь актыўна займаецца нафтавымі распрацоўкамі як у Іране, так і ў Венесуэле.

«Мы здабываем там сваю нафту і будзем яе пастаўляць на перапрацоўку ў Беларусь», — зазначыў ён.

Пры гэтым кіраўнік беларускага ўрада не сказаў, калі плануецца пастаўка другой партыі венесуэльскай нафты, бо «гэта ж не гульні, а сур’ёзны бізнес».

«Перапрацуем першую партыю нафты, паглядзім усю лагістыку, <…> абярэм шлях і будзем прымаць наступны танкер», — сказаў Сідорскі на развітанне.

Абодва прэм’еры падкрэслілі, што Беларусь і Літва паслядоўна нарошчваюць супрацоўніцтва ў лагістыцы, мэблевай прамысловасці, транспарце, энергетыцы, і выказалі жаданне, «каб чыноўнікі не перашкаджалі бізнесу дамаўляцца».


Вадзім Вілейта, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў журналістам прэм’ер‑міністр Літвы Андрус Кубілюс пасля сустрэчы ў Вільнюсе з кіраўніком беларускага ўрада Сяргеем Сідорскім.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика