ЗША працягнулі рашэнне аб змякчэнні санкцый да двух прадпрыемстваў «Белнафтахіму». 21.by

ЗША працягнулі рашэнне аб змякчэнні санкцый да двух прадпрыемстваў «Белнафтахіму»

25.05.2010 11:58 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства фінансаў ЗША ў чарговы раз працягнула рашэнне аб змякчэнні санкцый у дачыненні да двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім» — ААТ «Лакафарба» і «Полацк‑Шкловалакно». Як паведамляе афіцыйны сайт Мінфіна, дзеянне санкцый прыпынена да 30 лістапада 2010 года. Ва ўказаны перыяд амерыканскім грамадзянам дазволена супрацоўніцтва з гэтымі беларускімі прадпрыемствамі.

У той жа час уласнасць ААТ «Лакафарба» і «Полацк‑Шкловалакно» на тэрыторыі ЗША застаецца заблакаванай у адпаведнасці з урадавым распараджэннем № 13405. Грамадзянам ЗША забаронена праз ці пры пасрэдніцтве гэтых двух прадпрыемстваў купляць прадукцыю, паслугі і тэхналогіі ў іншых суб’ектаў гаспадарання, унесеных у спіс (маецца на ўвазе спіс прадпрыемстваў «Белнафтахіма», у дачыненні да якіх санкцыі дзейнічаюць у цяперашні час).

Усе астатнія санкцыі ЗША, уведзеныя ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» і прадпрыемстваў, якія ў яго ўваходзяць, застаюцца ў сіле.

«На жаль, нядаўнія падзеі, у ліку якіх рэйды супраць няўрадавых арганізацый на мінулым тыдні, сведчаць пра тое, што дзеянні беларускіх улад у дачыненні да асноўных свабод працягваюць насіць негатыўны характар. Паляпшэнні ў амерыкана‑беларускіх адносінах магчымыя толькі пры умове рэальнага прагрэсу ў сферы дэмакратыі і захавання асноўных правоў чалавека. Гэта сітуацыя будзе ўлічвацца падчас прыняцця рашэння аб далейшым прыпыненні санкцый у лістападзе», — адзначаецца ў каментарыі на афіцыйным сайце пасольства ЗША ў Беларусі.

Нагадаем, у лістападзе 2007 года ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.

У сакавіку 2008 года, пасля таго як улады Беларусі адмовіліся вызваліць былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна (на той момант — апошняга з шасці прызнаных міжнароднай супольнасцю палітзняволеных), ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да ўсіх прадпрыемстваў, што ўваходзяць у склад «Белнафтахіма». Мінск і Вашынгтон адклікалі сваіх паслоў для кансультацый. Да сённяшняга дня штаты абодвух пасольстваў скарочаны да мінімуму.

5 верасня 2008 года Мінфін ЗША на паўгода змякчыў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да двух ААТ — «Лакафарба» і «Полацк‑Шкловалакно». У лютым 2009 года дзеянне гэтага рашэння было працягнута да 1 чэрвеня , затым — да 30 лістапада 2009 года.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика