ЗША працягнулі рэжым нармальных гандлёвых адносінаў (РНГА) з Беларуссю
22.06.2010 12:27
—
Новости Политики
|
Як паведамляе прэс‑служба беларускага МЗС, у Федэральным рэгістры ЗША ў адпаведнасці з прадпісаннем дзяржсакратара Хілары Клінтан 17 чэрвеня 2010 года размешчана паведамленне Дзярждэпартамента ЗША аб працягу адносна Рэспублікі Беларусь РНГА на чарговыя 12 месяцаў, на працягу якіх прыпыняецца дзеянне папраўкі Джэксана‑Вэніка да закона аб гандлі ад 1974 года. Гэтае рашэнне амерыканскай адміністрацыі дазволіць беларускім экспарцёрам карыстацца льготным рэжымам у гандлі з ЗША. Як патлумачылі ў МЗС, для краіны‑экспарцёра выгада ад карыстання РНГА заключаецца ў тым, што краіна экспартуе сваю прадукцыю, выплачваючы больш нізкія мытныя пошліны і тым самым павышаючы канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі на амерыканскім рынку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе прэс‑служба беларускага МЗС, у Федэральным рэгістры ЗША ў адпаведнасці з прадпісаннем дзяржсакратара Хілары Клінтан 17 чэрвеня 2010 года размешчана... |
|