А. Лукашэнка: Расея хоча нахіліць, прыціснуць і ўдушыць
26.06.2010
—
Новости Политики
|
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу “Эўраньюз” выступіў з адкрытай антырасейскай рыторыкай, абвінаваціў Крэмль у разьвязваньні газавай вайны і прызнаў, што Маскве "не падабаецца" асабіста беларускі кіраўнік.Інтэрвію было запісана 24 чэрвеня, у самы разгар “газавай вайны”, відаць таму выступ А. Лукашэнкі быў надта эмацыйны і нават гнеўны. А. Лукашэнка прадэманстраваў журналісту тэлеканалу беларускі плацёж за газ і сказаў, што чакае цяпер аплаты ад Расеі, якая вінаватая за транзыт значна больш.
Аляксандар Лукашэнка ўсю віну за эскаляцыю газавай вайны і недаадтрыманьне празь яе Эўропай часткі паліва цалкам усклаў на Расею: “Гэтая яны закруцілі вэнтыль на 60 працэнтаў. Пры чым тут мы?” Гаворачы аб палітычных прычынах канфлікту, А. Лукашэнка заявіў, што праблема ня толькі ў нэгатыўнай рэакцыі Масквы на непрызнаньне Менскам Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, недалучэньне Беларусі да Мытнага саюза і прытулак Бакіеву ў Беларусі: “Пытаньне глыбей. У іх вока гарыць на дзяржаўную ўласнасьць у Беларусі, якая сёньня Ім не падабаецца тут Лукашэнка. не прыватызаваная і якую хочуць прыхапіць Ім не падабаецца тут Лукашэнка.задарма. Па- другое, ім не падабаецца тут Лукашэнка, паколькі ён незалежнасьць надта імпэтна адстойвае. Ёсьць асабістыя матывы, пра якія вы добра ведаеце. Ну і шмат іншых момантаў. Не падабаецца ім нашая палітыка, трэба падпарадкаваць, і ў прынцыпе яны такім чынам хочуць утрымаць Беларусь у сфэры свайго ўплыву. Імпэрскае мысьленьне ў тым і палягае, што трэба ўзяць, скруціць, нахіліць, прыціснуць і ўдушыць”. Газавая спрэчка была толькі нагодай для ціску на Беларусь перад прэзыдэнцкімі выбарамі, прызнаў Лукашэнка: “Яны пачынаюць прагаворваць тэзыс аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Усё абсалютна ясна. І нашая апазыцыя, і яны лічаць, што Лукашэнка дзеля захаваньня ўлады перад выбарамі здасьць усё, каб Крэмль яго падтрымаў... Мне непатрэбная ніякая падтрымка. Мне ня трэба ніякія прызнаньні, акрамя беларускага народу”. Размовы Мядзьведзева і Мілера, якія гаварылі перад тэлекамэрамі на тэму газавых даўгоў Беларусі, Лукашэнка назваў “адрэжысаваным сюжэтам зь фільму”. На думку А. Лукашэнкі, ў выніку газавай вайны Эўропа перакананалася, што трэба больш інтэнсіўна шукаць альтэрнатыўныя шляхі паставак вуглявадародаў, што “на Расею спадзявацца абсалютна нельга”. Але разам з тым, Лукашэнка заявіў, што Беларусь не гатовая разьвярнуцца на 180 Я не хачу сказаць, што ў нас ня любяць Эўропу, ня хочуць жыць, як у Эўропе. Гэта прысутнічае. градусаў і пайсьці ў бок эўрапейскай інтэграцыі, Я не хачу сказаць, што ў нас ня любяць Эўропу, ня хочуць жыць, як у Эўропе. Гэта прысутнічае.паколькі палітыка "ня церпіць рэзкіх разваротаў", ды і Беларусь у Эўропе не чакаюць: “Але я не хачу сказаць, што ў нас ня любяць Эўропу, не разумеюць, ня хочуць жыць, як у Эўропе. Гэта прысутнічае. Але нашыя людзі хочуць жыць у сваёй краіне. Мы нікуды ня будзем разварочвацца. Мы застанёмся на сваім лапіку зямлі. Мы будзем жыць тут, не ствараючы нікому ніякіх праблем”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу “Эўраньюз” выступіў з адкрытай антырасейскай рыторыкай, абвінаваціў Крэмль у разьвязваньні газавай вайны і...
|
|