Мядзведзеў напісаў кнігу пра «феномен Лукашэнкі»
06.07.2010 12:24
—
Новости Политики
|
Расійскі гісторык Рой Мядзведзеў напісаў кнігу пра Беларусь і яе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. Па словах аўтара, яна выйдзе да верасня 2010 года. Кніга мае назву «Аляксандр Лукашэнка: феномен беларускай мадэлі». Як заявіў сам гісторык, гэта не біяграфічныя выданне, а, хутчэй, кніга аб развіцці Беларусі і яе эканамічнай мадэлі.Рой Мядзведзеў назваў сваю кнігу «вельмі пазітыўнай». У ёй, па яго словах, абвяргаецца сцвярджэнне, паводле якога Беларусь «жыве за кошт Расіі».«Падрабязны аналіз сведчыць, што Расія нават у эканамічным плане, а не толькі ў палітычным, атрымлівае ад саюза з Беларуссю нашмат больш», — заяўляе ён. Аўтар знайшоў падтрымку ў мэра Масквы Юрыя Лужкова, які ўжо замовіў 2000 асобнікаў для сталічных бібліятэк. Рой Мядзведзеў з’яўляецца аўтарам цэлага шэрагу панегірычных прац, прысвечаных савецкім і расійскім палітычным дзеячам, у тым ліку Юрыю Лужкову, Дзмітрыю Мядзведзеву і Уладзіміру Пуціну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кнігу прафінансаваў мэр Масквы Юрый Лужкоў.
|
|