Скончыўся тэрмін папярэдняга расследвання справы Байковай
24.08.2010 12:05
—
Новости Политики
|
Завяршаецца тэрмін папярэдняга расследавання крымінальнай справы і ўтрымання пад вартай старшага следчага па асабліва важных справах аддзела па расследаванні спраў па карупцыі Генеральнай пракуратуры Беларусі, старшага дарадчыка юстыцыі Святланы Байковай. Як паведаміў яе адвакат Міхаіл Волчак, рашэнне аб вызваленні Байковай або прадаўжэнні тэрміну яе ўтрымання пад вартай павінна быць прынята сёння вечарам.Тэрмін утрымання Байковай пад вартай афіцыйна заканчваецца 25 жніўня ў 8.39 раніцы. Байкова была арыштавана раніцай 25 лютага на працоўным месцы, ёй інкрымінавана некалькі складаў злачынстваў, у тым ліку перавышэнне ўлады. У канцы красавіка, пасля заканчэння двух месяцаў з моманту яе затрымання, генеральны пракурор Рыгор Васілевіч адмовіўся працягваць тэрмін утрымання сваёй падначаленай. Пасля гэтага КДБ распачаў у дачыненні да Байковай другую крымінальную справу, тэрмін расследавання якога завяршаецца 24 чэрвеня. У дачыненні да Байковай распачатыя справы па арт. 399 (незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці) і арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) КК. Увесь гэты час следчы знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. 31 мая Байкова аб’явіла галадоўку пратэсту, з якой выйшла 16 чэрвеня па настаянні ўрачоў, сваякоў і абароны. 11 чэрвеня ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі было перададзена прашэнне Байковай на імя Аляксандра Лукашэнкі. У ім затрыманая прасіла аднавіць яе парушаныя правы і свабоды, вызваліць са следчага ізалятара КДБ і дазволіць прадоўжыць працу. Аднак 24 чэрвеня генпракурор прадоўжыў тэрмін утрымання Байковай пад вартай яшчэ на два месяцы. Напярэдадні Васілевіч патлумачыў журналістам, што ў ходзе расследавання спраў з некалькімі дзесяткамі падазроных, якія вяла Байкова, «былі перагібы». Паводле слоў генпракурора, людзі затрымліваліся і змяшчаліся пад варту, не ва ўсіх выпадках гэта было законна. «Ёсць недахопы з боку следства, — заявіў Васілевіч. — Справы, расследаваныя ў 2006–2007 гадах, не заўсёды былі ідэальныя ў плане следства <…>. Ёсць Байкова, яе заслугі, але не ўсё адназначна ў плане яе дзеянняў. Не будзем ідэалізаваць следчага». У пачатку жніўня стала вядома, што Байкова знаходзіцца ў крытычным стане, у яе развілася нырачная недастатковасць, у сувязі з чым затрыманая праходзіць абследаванне ў шпіталі КДБ.Адвакат Міхаіл Волчак не выключаў, што па выніках абследавання яго падабаронную могуць вызваліць, але гэтага не адбылося. 22 жніўня тэлеканал «Белсат» паведаміў, што Святлане Байковай прад’яўлены новыя абвінавачанні, яна падазраецца ў замаху на атрыманне хабару ў памеры 400 тысяч долараў. Гэтую інфармацыю абверг адвакат. «Ніякіх новых абвінавачанняў маёй падаабароннай не прад’яўлялася, — сказаў Волчак. — Такія працэсуальныя дзеянні праводзяцца толькі ў прысутнасці адваката, і я б самым першым аб гэтым даведаўся. Больш за тое, мы спадзяёмся на хуткае вызваленне Святланы Байковай». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэнне аб вызваленні Байковай або прадаўжэнні тэрміну яе ўтрымання пад вартай павінна быць прынята сёння вечарам.
|
|