Гайдукевіч: Я як ніколі гатовы да ўдзелу ў выбарах, мяне падтрымліваюць ва ўсіх рэгіёнах
14.09.2010 16:58
—
Новости Политики
|
«Я як ніколі гатовы да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, мяне вельмі моцна падтрымліваюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі», — заявіў БелаПАН лідэр Паводле слоў Гайдукевіча, яго ініцыятыўная група налічвае больш за 10 тыс. чалавек. «Збіраць будзем больш за мільён подпісаў, мільён — гэта мінімум», — сказаў палітык. Для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты неабходна сабраць не менш чым 100 тыс. подпісаў. Паводле слоў лідэра ЛДП, людзі «хоць заўтра» гатовыя пачаць збор подпісаў: «Мы даўно чакалі. Я ж Як заявіў Гайдукевіч, пры такой падтрымцы яго «зусім не цікавяць» умовы для правядзення перадвыбарнай кампаніі. «Умовы — гэта палітыка. Я ведаў, у якой краіне я жыву, я вельмі добра рыхтаваўся і дам бой такі, што мала нікому не пакажацца», — сказаў ён. У Беларусі практычна няма рэальных прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах: нават палітызаваныя людзі амаль нікога не ведаюць, лічыць Гайдукевіч. «Калі заўтра адключыць інтэрнэт, то наогул ніхто нікога не будзе ведаць.Трэба проста рэальна да гэтых рэчаў ставіцца», — сказаў лідэр ЛДП. «Для мяне рэальныя структуры ёсць у БНФ. Што да Аб’яднанай грамадзянскай партыі, то там наогул небывалыя справы чыняцца: лідэр партыі саскоквае з выбараў, гэта значыць, што няма ні рэсурсаў, ні структур. Дый на мітынгу АГП я ніколі больш за 20 чалавек не бачыў, нават сцягоў іх не ведаю», — адзначыў Гайдукевіч. Палітык прызнаў, што найлепшыя ўмовы створаны для ўдзелу ў выбарах дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. «У параўнанні з Лукашэнкам у мяне ўмоў ніякіх. Але шансаў больш, чым ён думае. Мы цяпер з ім сапернікі ва ўсім: і ў ідэалогіі, і ва ўсім «, — сказаў лідэр ЛДП. Гайдукевіч таксама нагадаў, што рыхтуецца да паездкі ў Паўднёвую Асецію для ўдзелу ў святкаванні Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я як ніколі гатовы да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, мяне вельмі моцна падтрымліваюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі», — заявіў БелаПАН лідэр...
|
|