Завяршыўся візіт у Арменію Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця. 21.by

Завяршыўся візіт у Арменію Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця

02.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 верасня ў г. Ерэване (Рэспубліка Арменія) завяршыла работу Х сесія Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ВОФК) дзяржаў — удзельніц СНД, удзел у якой прыняла дэлегацыя Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі на чале з кіраўніком ведамства Зянонам Ломацем.

У яе працы ўдзельнічалі кіраўнікі кантрольных ведамстваў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Украіны, якія ўваходзяць у склад Савета, а таксама запрошаныя на пасяджэнне кіраўнікі вышэйшых органаў фінансавага кантролю Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Грузіі.

У ходзе сесіі кіраўнікі галоўных кантрольных ведамстваў краін СНД выступілі з дакладамі на тэму "Аб ролі вышэйшых органаў фінансавага кантролю ў кіраванні сацыяльна-эканамічнымі працэсамі" і абмяняліся думкамі па гэтым пытанні. Таксама былі разгледжаны і іншыя пытанні.

У ходзе візіту ў Арменію Старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Зянон Ломаць правёў шэраг рабочых сустрэч з кіраўнікамі кантрольных ведамстваў, якія ўдзельнічалі ў працы сесіі, падчас якіх абмеркаваў пытанні ўзаемадзеяння і правядзення сумесных кантрольных мерапрыемстваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 верасня ў г. Ерэване (Рэспубліка Арменія) завяршыла работу Х сесія Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ВОФК) дзяржаў — удзельніц СНД, удзел у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика