Аляксандр Лукашэнка дзякуе Генадзю Зюганаву за канструктыўную пазіцыю ў пытанні Беларуска-расійскіх адносін. 21.by

Аляксандр Лукашэнка дзякуе Генадзю Зюганаву за канструктыўную пазіцыю ў пытанні Беларуска-расійскіх адносін

29.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дзякуе старшыні ЦК Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзю Зюганаву за канструктыўную пазіцыю ў пытанні беларуска-расійскіх адносін. Аб гэтым заявіў учора кіраўнік беларускай дзяржавы на сустрэчы з Генадзем Зюганавым у Мінску.

"Дзякую Вам за тое, што хоць адзін чалавек у Расіі адгукнуўся на ўсё тое, што адбываецца, і прапанаваў, як вы сказалі, тэрмінова абмеркаваць праблемы для таго, каб пераканацца, што ж на самай справе адбываецца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Зразумела, вы чалавек дасведчаны. Я вельмі ўважліва назіраю за вашай работай, за работай Кампартыі Расіі. Я думаю, вы ніколі не зможаце за паўтара дзясятка гадоў нашага знаёмства, нават больш, кінуць камень у мой агарод".

У прыватнасці, кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што "мы ніколі не саромеліся, калі было забаронена размаўляць аб сацыялізме, камунізме, нашым мінулым, айчыннай вайне, падтрымцы НАТА, нашай абараназдольнасці". "Мы заўсёды з вамі падтрымлівалі добрыя адносіны. Наколькі магчыма, я заўсёды вас і партыю інфармаваў аб падзеях, што адбываюцца, гэта таксама апошнім часам пачало выклікаць нейкую нездаволенасць і алергію ў вашых улад. Але тым не менш я вельмі цаню тое, што вы звярнуліся да той праблемы, якая заўсёды хвалявала партыю і будзе хваляваць. Таму што гэта, напэўна, адзін з краевугольных камянёў у палітыцы Кампартыі Расіі", — адзначыў беларускі лідар.

"Я паглядзеў апошнія матэрыялы, даследаванні вашы, дзякуй, што вы іх перадалі. Нашы ацэнкі і нашы дзеянні ў Беларусі абсалютна такія, і тут разыходжанняў няма. Тым не менш ёсць вельмі шмат момантаў, якія я хацеў бы абмеркаваць з вамі, параіцца па некаторых пытаннях", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, Генадзь Зюганаў перадаў беларускаму лідару прывітанне "ад усіх левых і народна-патрыятычных сіл". Ён пазітыўна ацаніў вынікі праведзенага нядаўна прэс-тура па Беларусі прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ Расіі. "Знаёмства з гэтымі матэрыяламі (апублікаванымі па выніках прэс-тура. — Заўвага БЕЛТА) стварае добрую атмасферу для далейшага дыялога", — адзначыў Генадзь Зюганаў.

Акрамя таго, лідар КПРФ назваў "заслугоўваючай асаблівай увагі" практыку правядзення ў рэспубліцы Усебеларускіх народных сходаў, у якіх прымаюць удзел прадстаўнікі розных працоўных калектываў, сацыяльных слаёў, фармулюючы задачы развіцця краіны на бліжэйшыя гады.

Паводле павдамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дзякуе старшыні ЦК Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзю Зюганаву за канструктыўную пазіцыю ў пытанні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика