Сёння ў Мінск прыбудзе міністр замежных спраў Расіі. 21.by

Сёння ў Мінск прыбудзе міністр замежных спраў Расіі

22.11.2010 13:42 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў прыбудзе ў Мінск вечарам 22 лістапада. Як паведаміў дарадца па працы са СМІ пасольства РФ у Беларусі Вадзім Гусеў, сёння ніякіх мерапрыемстваў з удзелам Лаўрова не плануецца.

23 лістапада адбудзецца сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі з удзелам Лаўрова і яго беларускага калегі Сяргея Мартынава. Затым абодва міністра возьмуць удзел у цырымоніі афіцыйнага адкрыцця Расійскага цэнтра навукі і культуры па вуліцы Ракаўскай.

Як паведаміў на мінулым тыдні прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, падчас пасяджэння члены калегій разгледзяць пытанні, звязаныя з дзейнасцю міжурадавых інтэграцыйных аб’яднанняў на прасторы СНД.

«Высокапастаўленыя прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса дзвюх краін абмяркуюць праблематыку ўзаемаадносін з Еўрапейскім саюзам і ход падрыхтоўкі да чарговага саміту АБСЕ», — паведаміў прэс-сакратар.

Паводле вынікаў пасяджэння плануецца падпісаць план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. Гэты дакумент, адзначыў Савіных, «з’яўляецца дзейным практычным інструментам узгаднення знешнепалітычных пазіцый па ўсім спектры актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня».


Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў прыбудзе ў Мінск вечарам 22 лістапада. Як паведаміў дарадца па працы са СМІ пасольства РФ у Беларусі Вадзім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика