Кастусёў абнародаваў сваю перадвыбарчую праграму. 21.by

Кастусёў абнародаваў сваю перадвыбарчую праграму

23.11.2010 17:34 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праграма называецца: «Свабода і адказнасьць. Эканамічны рост. Незалежнасьць і эўраатлянтычны выбар».

У дакумэнце гаворыцца, што «Рыгор Кастусёў і Партыя БНФ ідуць на прэзыдэнцкія выбары, каб абараніць карэнныя інтарэсы беларускага народу».

«Нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё — вось наш прынцып», падкрэсьліваецца ў праграме.

Асноўныя пункты: (сьпісам)

— Вяртаньне да прынцыпу законнасьці і падзелу ўладаў.

— Скарачэньне дзяржапарату.

— Свабода прэсы будзе абароненая дзяржавай. Незалежныя СМІ будуць сапраўднай «чацьвёртай уладай». Будзе скасаваная дзяржаўная манаполія на тэлебачаньне і радыё.

— Перагляд недэмакратычна прынятага заканадаўства.

— Злачынствы аўтарытарнага рэжыму не павінны застацца без пакараньня.

— Будуць створаныя вольныя ўмовы для разьвіцьця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, спрыяльныя ўмовы для крэдытаваньня бізнэсу.

— Мыта на ўсе віды тавараў, якія не вырабляюцца на тэрыторыі Беларусі, павінна быць скасавана.

— Эканамічная інтэграцыя з Эўразьвязам азначае доступ нашай прадукцыі на эўрапейскія рынкі.

— Увядзеньне моцнай нацыянальнай валюты — талера.

— Перагляд усіх міжнародных дамоваў, якія не адпавядаюць нацыянальным інтарэсам.

— Выхад з Мытнага саюзу, Саюзнай дзяржавы.

— Вяртаньне нацыянальнай сымболікі — Пагоні і бел-чырвона-белага сьцяга.

— Энэргетычнае супрацоўніцтва зь іншымі дзяржавамі павінна стаць альтэрнатывай расейскаму імпэрыялізму.

— Дзеля ратаваньня беларускай нацыі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы будзе рассакрэчаная поўная інфармацыя пра ўплыў яе наступстваў на здароўе нацыі.

— Будзе пастаўленая заслона нелегальнай міграцыі. Мяжа з Расеяй будзе ўсталяваная і надзейна ўмацаваная, каб забясьпечваць бесьперашкодныя стасункі паміж добрасумленнымі грамадзянамі, але абараняць Беларусь ад крыміналу.

— Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы павінна стаць гарантам незалежнасьці нашай краіны.

— Далучэньне Рэспублікі Беларусь да Эўрапейскага Зьвязу павінна быць арыенцірам беларускай зьнешняй палітыкі.


Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма называецца: «Свабода і адказнасць. Эканамічны рост. Незалежнасць і еўраатлантычны выбар».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика