ЗША падтрымліваюць намаганні Беларусі па больш хуткай рэалізацыі праекта будаўніцтва першай АЭС грамадзянскага прызначэння. 21.by

ЗША падтрымліваюць намаганні Беларусі па больш хуткай рэалізацыі праекта будаўніцтва першай АЭС грамадзянскага прызначэння

02.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗША падтрымліваюць намаганні Беларусі па больш хуткай рэалізацыі праекта будаўніцтва першай АЭС грамадзянскага прызначэння. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве ЗША і Беларусі, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў рамках саміту АБСЕ ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністр замежных спраў Беларусі і дзяржсакратар ЗША абавязаліся ўмацоўваць глабальнае супрацоўніцтва ў сферы мірнага выкарыстання ядзернай энергіі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і іншымі дадатковымі двухбаковымі дамоўленасцямі, якія могуць быць заключаны паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША", — гаворыцца ў сумеснай заяве.

Там таксама сказана, што "Беларусь аб'явіла аб намеры дыверсіфікаваць сваё энергетычнае забеспячэнне шляхам будаўніцтва сваёй першай АЭС грамадзянскага прызначэння". "ЗША падтрымліваюць гэту дзейнасць, якая ўключае ў сябе спаборны працэс праектавання і будаўніцтва надзейнай і бяспечнай станцыі, што дзейнічае ў адпаведнасці з гарантыямі МАГАТЭ. ЗША падтрымліваюць намаганні Беларусі па больш хуткай рэалізацыі гэтага камерцыйнага праекта", — адзначаецца ў сумеснай заяве.

Дзяржсакратар ЗША і кіраўнік МЗС Беларусі пацвердзілі прыхільнасць дзвюх краін да справы ядзернай бяспекі і ядзернага нераспаўсюджвання, а таксама сваё ўяўленне аб свеце без ядзернай зброі і абавязаліся працаваць разам для прадухілення ядзернага распаўсюджвання. Хілары Клінтан прызнала гістарычнае рашэнне Беларусі аб адмове ад сваёй ядзернай зброі, прынятае ў 1994 годзе, у якасці значнага ўкладу ў справу ядзернага раззбраення і зноў пацвердзіла гарантыі бяспекі Беларусі, зафіксаваныя ў Будапешцкім мемарандуме ад 5 снежня 1994 года.

Міністр замежных спраў Беларусі аб'явіў аб тым, што Беларусь прыняла рашэнне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаабагачанага ўрану і мае намер ажыццявіць гэта да наступнага саміту па ядзернай бяспецы ў 2012 годзе. Злучаныя Штаты маюць намер прадаставіць тэхнічную і фінансавую дапамогу для больш хуткага ажыццяўлення гэтых мер", — гаворыцца ў сумеснай заяве.

Дзяржсакратар ЗША станоўча адзначыла рашэнне Беларусі як знак прагрэсу ў дзейнасці па ўзмацненні ядзернай бяспекі і ядзернага нераспаўсюджвання і вітала намер Рэспублікі Карэя запрасіць Беларусь для ўдзелу ў саміце па ядзернай бяспецы ў 2012 годзе. "Прыняўшы гэта рашэнне, Беларусь далучаецца да ЗША ў міжнародных намаганнях па пераводу ядзерных установак на выкарыстанне нізкаабагачанага ўранавага паліва, што ў ХХІ стагоддзі становіцца сусветным стандартам. Абодва бакі абавязаліся прадаўжаць сумесную работу ў сферы забеспячэння ядзернай бяспекі, уключаючы павышэнне ўзроўню бяспекі ў Аб'яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў у Беларусі", — адзначаецца ў сумеснай заяве па выніках сустрэчы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗША падтрымліваюць намаганні Беларусі па больш хуткай рэалізацыі праекта будаўніцтва першай АЭС грамадзянскага прызначэння. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика