Берасцейская «Заря» баіцца друкаваць выбарчую праграму Рымашэўскага. 21.by

Берасцейская «Заря» баіцца друкаваць выбарчую праграму Рымашэўскага

02.12.2010 10:39 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны рэдактар брэсцкай газеты «Заря» Аляксандр Іваноў заявіў Змітру Шухраю, даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, што патрабуе правак, каб праграма кандыдата выйшла ў друк. У прыватнасці, Іваноў выкрасліў з праграмы абзац пра наступствы Чарнобыля, сказ пра «раённую і абласную мафію», а таксама сказ з заклікам людзей прыйсці на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня.

«Рэдактар „Зари“ абавязаны надрукаваць выбарчую праграму ў тым выглядзе, у якім мы яе падалі. Для нас прынцыпова пакінуць кожнае слова ў гэтай праграме. Таму я падаў скаргу ў Берасцейскую абласную выбарчую камісію, а калі станоўчага адказу мы адтуль не атрымаем — мы пададзім скаргу ў пракуратуру», — сказаў прэсавай службе БХД Зміцер Шурхай.

Падзяліцца навіной: 
МБ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны рэдактар брэсцкай газеты «Заря» Аляксандр Іваноў заявіў Змітру Шухраю, даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, што патрабуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика