БелТА: Лукашэнка і Мядзведзеў размаўлялі больш за паўтары гадзіны. 21.by

БелТА: Лукашэнка і Мядзведзеў размаўлялі больш за паўтары гадзіны

09.12.2010 14:30 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася ў Маскве да пачатку пасяджэння найвышэйшага органа Мытнага саюза. Кіраўнікі дзяржаў размаўлялі больш за паўтары гадзіны ў фармаце адзін на адзін. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы Павел Лёгкі.

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі актуальныя праблемы двухбаковых адносін. Па словах Паўла Лёгкага, яна праходзіла ў спакойнай, канструктыўнай і сяброўскай атмасферы.

Па ініцыятыве расійскага боку прэса не прысутнічала. Аляксандр Лукашэнка па заканчэнні сустрэчы, звяртаючыся да журналістаў, жартаўліва заўважыў, што прэса не паспявае за прэзідэнтамі.

Падзяліцца навіной: 
БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася ў Маскве да пачатку пасяджэння найвышэйшага органа Мытнага саюза....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика