Лукашэнка: Беларусь гатова да поўнамаштабнай нармалізацыі дачыненняў з ЗША. 21.by

Лукашэнка: Беларусь гатова да поўнамаштабнай нармалізацыі дачыненняў з ЗША

14.12.2010 17:33 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 14 снежня ў Мінску, прымаючы прадстаўнікоў вядучых аналітычных цэнтраў ЗША. Фрагменты сустрэчы былі паказаны беларускімі дзяржаўнымі телеканаламі.

«Але галоўнае — каб у нас бачылі партнёра,

а не краіну, якую можна задушыць, нахіліць, а можа, і растаптаць», — дадаў Лукашэнка.

Беларусь, паводле яго слоў, «неадкладна» адкажа дабром на паважлівае стаўленне. «Гэта вам пацвердзіць любы з нашых стратэгічных партнёраў», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што прыезд прадстаўнікоў аналітычных цэнтраў ЗША прыйшоўся на перыяд перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. «Гэта надзвычай важны этап у жыцці любой дзяржавы і народа, — падкрэсліў ён. — Ведаю, што за некалькі дзён складана скласці для сябе поўнае ўяўленне аб краіне, аб яе народзе, культуры, традыцыях. Таму я спадзяюся, што нашы кантакты будуць працягнутыя, а ваш першы візіт у Беларусі стане не апошнім».

Можа быць, краінам нават варта падумаць аб стварэнні пастаяннага механізму двухбаковага абмену інфармацыяй і супрацоўніцтва,

выказаў думку Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 14 снежня ў Мінску, прымаючы прадстаўнікоў вядучых аналітычных цэнтраў ЗША. Фрагменты сустрэчы былі паказаны беларускімі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика