Арыштаваны камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі генерал Азаронак
24.12.2010 18:53
—
Новости Политики
|
Звесткі пра арышт камандуючага ВПС і войскамі СПА пацверджаныя Міністэрствам абароны і Пракуратурай Беларусі. Паводле афіцыйных крыніц, генерал-маёра Ігара Азаронка падазраюць у злачынстве, якое трапляе пад артыкул 455 Крымінальнага кодэксу Беларусі (злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзеянне ўлады). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў. У Мінабароны кажуць, што адносна Ігара Азаронка вядуцца следчыя дзеянні. Дакладных звестак пра тое, калі арыштавалі Ігара Азаронка і ў чым менавіта яго падазраюць, няма. Няма яснасці, ці звязаны арышт з падзеямі 19 снежня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйна генерал-маёра Ігара Азаронка падазраюць у арт. 455 (злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзеянне ўлады). Пакуль няясна, як гэта звязана з Плошчай.
|
|