Канцэпцыя ўдасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання зацверджана ў Беларусі. 21.by

Канцэпцыя ўдасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання зацверджана ў Беларусі

28.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведны ўказ № 672 кіраўнік дзяржавы падпісаў 23 снежня 2010 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, прадугледжана прыняцце мер па дэкрыміналізацыі асобных злачынстваў супраць уласнасці, парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, парадку кіравання і інтарэсаў службы, некаторых іншых дзеянняў.

Канцэпцыя прадугледжвае аптымізацыю крымінальнай адказнасці асоб, якія ўпершыню ўчынілі злачынствы, пры захаванні належнага карнага ўздзеяння за ўчыненне найбольш небяспечных цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Акрамя таго, плануецца пашырэнне прымянення альтэрнатыўных пазбаўленню волі відаў пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, узмацненне папераджальнага ўздзеяння адтэрміноўкі выканання пакарання, умоўнага непрымянення пакарання, асуджэння без назначэння пакарання.

Плануецца зніжэнне мінімальных і максімальных тэрмінаў пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за некаторыя злачынствы супраць уласнасці, парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, парадку кіравання, інтарэсаў службы, іншыя злачынствы, не звязаныя з замахам на жыццё і здароўе чалавека.

Канцэпцыя таксама прадугледжвае пашырэнне прымянення штрафу ў якасці асноўнага і дадатковага пакарання за злачынствы супраць уласнасці, парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, парадку кіравання, інтарэсаў службы, за некаторыя цяжкія ненасільныя злачынствы.

У адпаведнасці з дакументам плануецца абмежаванне падстаў прымянення меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту з пашырэннем прымянення меры стрымання ў выглядзе залогу.

Таксама прадугледжваецца ўвядзенне інстытута сацыяльнай кампенсацыі як умовы вызвалення ад крымінальнай адказнасці, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без назначэння пакарання пры ўчыненні злачынстваў, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх. Замест бюджэтных затрат на ўтрыманне ў месцах пазбаўлення волі асоб, якія не ўяўляюць рэальнай грамадскай небяспекі, прапануецца спаганяць з іх кампенсацыю прычыненай злачынствам шкоды ў павышаным памеры.

Акрамя таго, канцэпцыяй прадугледжваецца ўдасканаленне інстытута ўмоўна-датэрміновага вызвалення ад пакарання (з пераглядам падстаў яго прымянення ў адносінах да асоб, якія неаднаразова судзімы, і асоб, якія раней учынялі злачынствы ў перыяд неадбытай часткі тэрміну пакарання), а таксама прыняцце комплексу мер па ўдасканаленні крымінальна-выканаўчай сістэмы ў мэтах зніжэння рэцыдыву злачынстваў, паляпшэння ўмоў адбывання пакаранняў у папраўчых установах, стварэння належных умоў для забеспячэння поўнай працоўнай занятасці асуджаных.

Рэалізацыя названых мерапрыемстваў канцэпцыі будзе ажыццяўляцца паэтапна да 2015 года, у тым ліку шляхам падрыхтоўкі законапраектаў аб унясенні адпаведных змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 672 кіраўнік дзяржавы падпісаў 23 снежня 2010 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. У прыватнасці, прадугледжана прыняцце мер па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика