Міхаіл Мясніковіч даручыў дапрацаваць праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады
04.01.2011
—
Новости Политики
|
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч "забракаваў" праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Міхаіл Мясніковіч указаў на сістэмныя недахопы распрацаванага дакумента. Так, падыходы, закладзеныя ў праекце праграмы, не забяспечваюць дастатковых тэмпаў нарошчвання беларускага экспарту для выхаду да 2014 года на нулявое сальда знешняга гандлю. Акрамя таго, праект праграмы не адпавядае асноўным палажэнням Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь", а таксама Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Прэм'ер-міністр даручыў распрацоўшчыкам праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, у першую чаргу Міністэрству эканомікі, аператыўна ўнесці ва ўрад прапановы па ўдасканаленні заканадаўства, эвалюцыйным рэфармаванні адносін уласнасці, стварэнні ўмоў для рэалізацыі ў рэспубліцы буйных знакавых вытворчых інавацыйных праектаў. Дадзены іншыя даручэнні па мадэрнізацыі эканомікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч "забракаваў" праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў...
|
|