Аляксандр Лукашэнка павіншаваў.... 21.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў...

04.01.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  ... Рауля Кастра з 52-й гадавінай Дня вызвалення Рэспублікі Куба

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра Руса і кубінскі народ з 52-й гадавінай Дня вызвалення Рэспублікі Куба.

"Упэўнены, што цёплыя дружалюбныя адносіны, якія на працягу многіх гадоў існуюць паміж нашымі краінамі і народамі, будуць і ў далейшым садзейнічаць паступоваму развіццю двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Кубы ў розных галінах", — гаворыцца ў віншаванні.

 

...Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі Івана Гашпаравіча і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём утварэння Славацкай Рэспублікі.

"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю плённых адносін са Славацкай Рэспублікай. Упэўнены, што беларуска-славацкае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым пашырацца ва ўсіх сферах на карысць народаў нашых краін і ўсяго еўрапейскага кантынента", — гаворыцца ў віншаванні.

 

...Тадэвуша Кандрусевіча з 65-годдзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага з 65-годдзем.

"Самаахвярнай працай на духоўнай ніве і асабістым прыкладам Вы садзейнічаеце ўмацаванню евангельскіх ідэалаў у сэрцах людзей. Ваша перакананасць у неабходнасці аднаўлення святынь, клопат аб падрыхтоўцы адукаваных свяшчэннаслужыцеляў, імкненне да выхавання падрастаючага пакалення на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў заслужылі павагу ў беларускім грамадстве", — гаворыцца ў віншаванні.

 

...калектыў Белтэлерадыёкампаніі з 55-годдзем

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь з 55-годдзем з дня першага выхаду ў эфір Беларускага тэлебачання.

"Больш як паўстагоддзя таму жыхары рэспублікі атрымалі ўнікальную магчымасць бачыць на тэлеэкранах рэпартажы аб важнейшых падзеях у роднай краіне і свеце. Сёння прадаўжае весці актыўны дыялог з грамадзянамі па шырокім спектры пытанняў. Вашы папулярныя праграмы запатрабаваны не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі", — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і ў далейшым будзе займаць лідзіруючыя пазіцыі на беларускім інфармацыйным полі, павышаць узровень прывабнасці сваіх перадач, радаваць новымі яркімі праектамі. Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву Белтэлерадыёкампаніі таленту і майстэрства, натхнення і энтузіязму, моцнага здароўя і дабрабыту.  

...калектыў ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" з дзесяцігоддзем пачатку вяшчання

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Закрытага акцыянернага таварыства "Сталічнае тэлебачанне" з дзесяцігоддзем пачатку вяшчання тэлеканала "СТБ". "За кароткі тэрмін ваш малады калектыў пераканаўча даказаў, што ён можа канкурыраваць на роўных з іншымі тэлевізійнымі арганізацыямі. Вам удалося стварыць свой уласны стыль, які пазнаюць, яму ўласціва аператыўнасць, кампетэнтнасць, жаданне аб'ектыўна разабрацца ў жыццёвых праблемах, дапамагчы людзям у іх вырашэнні", — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што Сталічнае тэлебачанне і ў далейшым будзе адпавядаць высокім патрабаванням глядацкай аўдыторыі, уносіць важкі ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву тэлеканала невычэрпнага натхнення, плённай працы, аптымізму, новых творчых дасягненняў.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
... Рауля Кастра з 52-й гадавінай Дня вызвалення Рэспублікі Куба, ...Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі, ...Тадэвуша Кандрусевіча з 65-годдзем, ...калектыў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика