У Беларусі з 1 студзеня ўводзіцца сістэма электронных аўкцыёнаў дзяржзакупак
04.01.2011
—
Новости Политики
|
Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў указ № 708 "Аб правядзенні электронных аўкцыёнаў". У мэтах ажыццяўлення дзяржаўных закупак праз электронныя працэдуры ў 2011 годзе дзяржзакупкі тавараў (работ, паслуг) могуць ажыццяўляцца на аўкцыёнах шляхам электронных таргоў з паніжэннем цаны. Правядзенне дзяржаўных закупак у электронным фармаце з'яўляецца першым крокам да пачатку рэалізацыі беларускім бокам пагаднення аб дзяржаўных (муніцыпальных) закупках, падпісанага 9 снежня 2010 года ў Маскве ў ходзе Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС у мэтах фарміравання дагаворна-прававой базы Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі. Улічваючы, што ў Беларусі адсутнічае практыка правядзення электронных аўкцыёнаў для дзяржаўных закупак, ураду даручана зацвердзіць палажэнне аб парадку ажыццяўлення электронных аўкцыёнаў, вызначыць пералік юрыдычных асоб, якія маюць права іх праводзіць, і пачаць выкарыстанне гэтай формы закупак з 1 студзеня 2011 года. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў указ № 708 "Аб правядзенні электронных аўкцыёнаў". У мэтах ажыццяўлення дзяржаўных закупак праз электронныя працэдуры ў...
|
|