Беларусь прыняла рашэнне аб непрадаўжэнні мандата Офіса АБСЕ ў Мінску. 21.by

Беларусь прыняла рашэнне аб непрадаўжэнні мандата Офіса АБСЕ ў Мінску

04.01.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, паведамляе БЕЛТА.

Андрэй Савіных адзначыў, што гэта ўсвядомленае рашэнне, якое абумоўлена адсутнасцю аб'ектыўных падстаў для захавання місіі АБСЕ ў рэспубліцы. Гэта пазіцыя ўжо выказвалася ў афіцыйных заявах беларускага боку на працягу некалькіх гадоў.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў ужо аб гэтым рашэнні членаў Пастаяннага савета АБСЕ.

Прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што за час работы офіса названай арганізацыі з 2003 года ў Беларусі рэалізаваны шэраг значных сумесных праектаў. У прыватнасці, эксперты АБСЕ і зацікаўленыя дзяржустановы паспяхова супрацоўнічалі ў галіне развіцця альтэрнатыўных крыніц энергіі, сельскага турызму, аднаўлення рэгіёнаў, якія пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі. Акрамя таго, асаблівая ўвага ў рамках сумесных праектаў удзялялася стварэнню эфектыўных механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, развіццю заканадаўства аб мясцовым самакіраванні, барацьбе з гандлем людзьмі. "Беларускі бок высока ацэньвае паслядоўныя намаганні супрацоўнікаў офіса па рэалізацыі сумесных праектаў", — падкрэсліў Андрэй Савіных. Ён дадаў, што дзейнасць офіса ўнесла важны ўклад ва ўдасканаленне работы дзяржаўных інстытутаў Беларусі.

Прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што ацэнка вынікаў дзейнасці офіса сведчыць аб тым, што яго мандат выкананы. Вопыт Латвіі, Эстоніі і Грузіі, дзе ў апошнія гады аналагічныя палявыя прадстаўніцтвы АБСЕ былі закрыты пасля пэўнага перыяду іх работы, праектная дзейнасць гэтай міжнароднай арганізацыі можа паспяхова і эфектыўна рэалізоўвацца ў прамых кантактах з яе інстытутамі. "Гэты падыход ужо на працягу некалькіх гадоў адпрацоўваўся намі са штаб-кватэрай АБСЕ", — адзначыў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства. Андрэй Савіных асабліва адзначыў, што рашэнне аб спыненні работы офіса АБСЕ ў Мінску не прывядзе да зніжэння ўзроўню ўзаемадзеяння Беларусі з гэтай арганізацыяй: "Наадварот, мы гатовы да ўмацавання і павышэння эфектыўнасці практычнага ўзаемадзеяння з інстытутамі АБСЕ па ўсіх напрамках праграмнай дзейнасці арганізацыі".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, паведамляе БЕЛТА. Андрэй Савіных адзначыў, што гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика