Польскі Сойм рыхтуе жорсткую рэзалюцыю па Беларусі. 21.by

Польскі Сойм рыхтуе жорсткую рэзалюцыю па Беларусі

05.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самая шматлікая апазіцыйная партыя Польшчы «Права і справядлівасць» выступае за аднаўленне санкцый у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«ПіС» падрыхтавала праект рэзалюцыі, якую сейм Польшчы можа разгледзець ужо ў бліжэйшы час.

«Памятаючы пра традыцыі польскай барацьбы за дэмакратыю і правы чалавека сойм Польшчы асуджае фальсіфікацыю вынікаў снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і факт здзяйснення палітычных рэпрэсіяў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі», — вядзецца ў праекце рэзалюцыі.

Аўтары дакумента падкрэсліваюць, што ў Беларусі былі арыштаваныя каля 700 чалавек, у тым ліку і апазіцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Аўтары адзначаюць, што «з затрыманымі жорстка абыходзіліся, білі і абражалі арыштаваных, трымалі ў нечалавечых умовах, асуджалі на пазбаўленне волі метадамі, якія не маюць нічога агульнага з нормамі закона».

Сойм Польшчы «заклікае Міністэрства замежных спраў ўвесці дыпламатычныя санкцыі ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі, захоўваючы пры гэтым прынцып супрацоўніцтва грамадскасці Польшчы і Беларусі». У праекце рэзалюцыі таксама змяшчаецца заклік да ўладаў Беларусі адпусціць усіх апазіцыянераў.

Падзяліцца навіной: 
charter97.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самая шматлікая апазіцыйная партыя Польшчы «Права і справядлівасць» выступае за аднаўленне санкцый у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. «ПіС»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика