Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане
15.02.2011
—
Новости Политики
|
Паважаныя таварышы! 15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У Афганістане савецкія войскі, у складзе якіх былі і нашы суайчыннікі, праявілі храбрасць і самаадданасць у барацьбе з міжнародным тэрарызмам і сталі прыкладам сумленнага выканання воінскага абавязку. Мы заўсёды будзем памятаць пра подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія, нягледзячы на смяротную небяспеку, імкнуліся прынесці на афганскую зямлю мір і спакой. Многія беларусы не вярнуліся з горна той вайны, і мы аддаём даніну павагі жывым і схіляем галаву перад светлай памяццю загінулых герояў. Зычу вам, воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім мірнага неба, здароўя і шчасця. Дзякую вам за мужнасць і стойкасць, прынцыповую і адказную грамадзянскую пазіцыю, за ўсё, што вы робіце сёння для ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя таварышы! 15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У Афганістане савецкія войскі, у складзе якіх былі і нашы...
|
|